BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Кондрусь прызнаны палітвязнем

10.08.2016
Уладзімір Кондрусь прызнаны палітвязнем
svaboda.org
Як мяркуецца, Уладзімір Кондрусь біў шкло ў Доме ўрада падчас акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі палітычна матываваным крымінальны пераслед Уладзіміра Кондруся, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што дэманстрацыі 19 снежня 2010 года ў Мінску насіла мірны характар, а «ўчыненне некаторымі грамадзянамі дзеянняў, якія насілі супрацьпраўны характар, павінна было своечасова спыняцца праваахоўнымі органамі і ў любым выпадку не магло быць кваліфікавана як масавыя беспарадкі», паведамляе "Радыё Свабода".

Таму, як адзначаецца ў заяве, дзеянні Уладзіміра Кондруся не могуць быць кваліфікаваныя па арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі), а тэрмін даўнасці па іншых артыкулах, па якіх яны маглі б быць кваліфікаваныя, мінуў.

«У сувязі з гэтым мы заяўляем, што расцэньваем крымінальны пераслед Уладзіміра Кондруся як палітычна матываваны, а самога У. Кондруся лічым палітычным вязнем», — заяўляюць праваабаронцы.

У заяве таксама адзначаецца, што сам факт крымінальнага пераследу па не спыненай да гэтага часу справе па падзеях 19 снежня 2010 года «стварае небяспеку арыштаў іншых удзельнікаў тых падзей, якія могуць да гэтага часу знаходзіцца ў вышуку».

Праваабаронцы заклікаюць не толькі спыніць пераслед Кондруся, але і наогул цалкам спыніць вытворчасць па крымінальнай справе аб падзеях 19 снежня.

Заяву падпісалі Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларускі Хельсінкскі камітэт, Цэнтр прававой трансфармацыі, Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава, Беларускі дакументацыйнага цэнтр і Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць».

Жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь 14 чэрвеня 2016 года быў заключаны пад варту ў СІЗА МУС № 1. Ён абвінавачваецца па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (масавыя беспарадкі).

Бацькі 39-гадовага Уладзіміра Кондруся 9 жніўня ўпершыню наведалі сына ў СІЗА-1 Мінска. Яны паведамілі, што той вельмі хворы - у яго язва страўніка, медыцынская дапамога не аказваецца. Праз стан здароўя Уладзімір Кондрусь вытрымаў толькі некалькі хвілін першага дазволенага спаткання.

«Сын - напалову труп, у пакой для перамоваў вынеслі на насілках. Яго хапіла на пяць хвілін гутаркі. Ён абсалютна знясілены. Гаварыў вельмі невыразна. Здаецца, што ён як у тумане, дрэнна разумее, вочы паўпустыя", - сказаў бацька зняволенага.

На дадзены момант, акрамя Уладзіміра Кондруся, праваабаронцы прызнаюць палітычным вязьнем праваабаронцу Міхаіла Жамчужнага. Наконт яшчэ двух асоб пакуль няма канчатковага рашэння з прычыны недахопу інфармацыі, але палітызаванасць іх пераследу не выключаецца. Гэта блогер Эдуард Пальчыс  і ўдзельнік акцыі веласіпедыстаў «Крытычная маса» Зміцер Паліенка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео