BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Туркменскі палітуцякач Анамурадаў знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага

25.07.2016
Туркменскі палітуцякач Анамурадаў знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага
Туркмен Чары Анамурадаў, які мае падвойнае грамадзянства Швецыі і Расіі і якога 18 ліпеня затрымалі ў аэрапорце «Мінск», ужо амаль тыдзень знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

На ўмовы ўтрымання ён не скардзіцца, родныя і сябры ўжо атрымалі ад яго лісты. З ім актыўна працуе адвакат, які звярнуўся ў амбасады Швецыі і Расіі, робіць запыты, рыхтуе дакументы.

Прэс-сакратар Генеральнай пракуратуры Пётар Кісялёў паведаміў, што міжнародны аддзел Генпракуратуры не дае ніякіх камэнтароў, за што затрымалі Чары Анамурадава. Гэта службовая інфармацыя, якая не разгалошваецца.

"Паколькі чалавек знаходзіцца ў міжнародным вышуку, беларускія спецслужбы яго затрымалі. Тут ёсць два моманты: выдаць яго могуць за здзейсненае злачынства і для адбыцця пакарання ў той краіне. Калі туркменскія ўлады патрабуюць выдаць яго для прыцягнення да адказнасці, беларускі бок будзе запатрабоўваць і даследаваць усе матэрыялы, правяраць. Я ведаю выпадкі, калі не выдавалі", - сказаў Кісялёў.

"Мы абавязкова запатрабуем дакументы: чым пацвярджаецца віна чалавека, ці ёсць у нас адказнасць за тое злачынства, у якім яго падазраюць. Калі ў нас няма адказнасці, дык мы і не выдадзім. Міжнародныя адносіны — рэч даволі складаная. Але судоў ніякіх не будзе. Рашэнне аб выдачы ці нявыдачы будзе прымаць Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь", - дадаў ён.

Анамурадаў з 2000 году знаходзіцца ў вышуку Інтэрполу. Туркменскія спецслужбы абвінавачваюць яго ў махлярстве. Анамурадаў з 2003 году стала пражывае ў Стакгольме, мае статус палітычнага ўцекача. На запрашэнне свайго сябра і калегі Мурата Ханаліева, які мае беларускае грамадзянства і жыве ў Мінску з 1986 году, 18 ліпеня Анамурадаў з дарослай дачкой прыляцеў у Мінск з расійскім пашпартам, каб не атрымліваць беларускую візу. У аэрапорце яго затрымалі беларускія памежнікі, паведамляе "Радыё Свабода".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео