BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ПЦ "Вясна" патрабуе спыніць пераслед Бандарэнкі і Жамчужнага ў зняволенні

24.07.2016
ПЦ "Вясна" патрабуе спыніць пераслед Бандарэнкі і Жамчужнага ў зняволенні
spring96.org
Адпаведны зварот кіраўнік Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі 22 ліпеня накіраваў міністру ўнутраных спраў і генеральнаму пракурору Беларусі.

У звароце выкладзены ўсе вядомыя ПЦ "Вясна" факты, якія сведчаць пра пераслед былога кіраўніка ІАУ "Платформа" і КПУ "Платформ інавэйшн" Андрэя Бандарэнкі ў Магілёўскай турме №4 і заснавальніка КПУ "Платформ інавэйшн" Міхаіла Жамчужнага ў Навасадскай ПК-14.

Адносна Андрэя Бандарэнкі праваабаронцы звяртаюць увагу на стварэнне небяспекі для жыцця і здароўя праз патуранне адміністрацыі калоній (ПК-2 і пасля - ПК-17) устанаўленню сярод зняволеных нефармальных адносін, якія дазваляюць ствараць умовы для жорсткага, зневажальнага абыходжання з асобнымі асуджанымі. "Адначасова кіраўніцтва ПК, замест прадастаўлення эфектыўнай абароны зняволенаму праваабаронцу, фармальна і без уліку асаблівых умоў, створаных некаторай часткай зняволеных для А. Бандарэнкі ў адсутнасць належнага кантролю адміністрацыі калоніі, жорстка адрэагавала на фармальнае парушэнне ім дысцыплінарных правілаў і прадставіла праваабаронцу да пераводу ў максімальна строгі вiд папраўчай установы - у турму, куды ён і быў накіраваны па пастанове суда", - падкрэсліваецца ў звароце.

Звароты праваабаронцаў да міністра ўнутраных спраў заставаліся без належнага разгляду, што стала прычынай працягу прымянення дыскрымінацыйных, выбарчых мераў ціску ў дачыненні да Андрэя Бандарэнкі ў сувязі з яго папярэдняй праваабарончай дзейнасцю. Таксама паведамляецца аб адмове органаў пракуратуры ў разглядзе скаргаў зняволенага на выпадкі незаконнага і неабгрунтаванага прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці: гэтыя скаргі перанакіроўваюцца ў ДВП МУС, што толькі сведчыць аб адсутнасці намеру даць ім аб'ектыўную ацэнку.

Адначасова Андрэй Бандарэнка пазбаўлены магчымасці атрымліваць падрыхтаваныя для яго калегамі нарматыўныя акты і выпіскі з заканадаўства, неабходныя яму для падрыхтоўкі абароны, а таксама без якіх-небудзь аб'ектыўных падстаў завочна пастаўлены на прафілактычны ўлік як «схільны да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю, хуліганскім праявам» .

Апісваючы сітуацыю з Міхаілам Жамчужным, ПЦ "Вясна" падкрэслівае, што праваабарончая супольнасць краіны прызнала яго палітвязнем і патрабуе неадкладнага перагляду яго судовага прысуду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Ціск ў ПК-14 на асуджанага аўтары звароту таксама звязваюць з характарам яго грамадскай дзейнасці. Пры гэтым падкрэсліваецца, што «ён пастаўлены на ўлік у сувязі са схільнасцю да экстрэмізму, што накладае на яго дадатковыя абмежаванні і абавязкі», але «прынятае рашэнне не было абгрунтавана юрыдычнымі нормамі і не прадугледжвае магчымасці якой-небудзь формы абскарджання».

Таксама паведамляецца пра перашкоды адміністрацыі калоніі ў падачы палітвязням нагляднай скаргі па крымінальнай справе і пра ўмовы ўтрымання Міхаіла Жамчужнага, якія не адпавядаюць стану яго здароўя і з'яўляюцца формай жорсткага абыходжання, што забаронена міжнароднымі абавязальніцтвамі Беларусі ў галіне правоў чалавека.

Спасылаючыся на нацыянальны закон (які гарантуе абарону правоў, свабод і законных інтарэсаў асуджаных), а таксама на міжнародныя дакументы, Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуе спыніць неабгрунтаваны пераслед Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага з боку прадстаўнікоў Дэпартамента выканання пакаранняў, правесці праверку ўмоў утрымання гэтых асуджаных і дазволіць ім сустрэчу з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый для ўдакладнення фактычных ўмоў утрымання і стану з захаваннем іх законных правоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео