BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чытачы не дазволілі закрыць бібліятэку ў Баранавічах

15.07.2016
Чытачы не дазволілі закрыць бібліятэку ў Баранавічах
Баранавіцкія чыноўнікі вырашылі зэканоміць сродкі праз закрыццё бібліятэкі ў музычнай школе.

Пасля пісьмовага пратэсту 118 чытачоў, гарадскі выканаўчы камітэт паабяцаў ў 2016 годзе ўстанову не закрываць.

Тым не менш адна з супрацоўніц бібліятэкі Алена Камарова ўжо папярэджана аб яе скарачэнні, паведамляе «Радыё Рацыя». «Застанецца толькі дзве адзінкі – загадчыца і бібліятэкар, якім патрэбен будзе адпачынак, яны могуць хварэць, а чытачоў больш за паўтары тысячы, то бок яны будуць не ў стане нармальна працаваць», – кажа Алена Камарова.

– Яны лічаць, што дзеці не чытаюць, што не трэба людзям, яны зараз усе ў інтэрнэце, яны зараз усе з планшэтамі.

РР: А ці гэта праўда?

– Не. Дзеці ідуць за кнігай, дзецям патрэбная кніга. Я не кажу пра людзей дарослых, тых хто любіць чытаць, пра пенсіянераў, якія да нас таксама ходзяць. А ў музычную школу гэтую ездзяць дзеці з усяго горада. І з тых раёнаў, дзе няма бібліятэкі.

«Тры мільёны, якія атрымлівае Камарова, дзіркі ў бюджэце не залатаюць. Калі каго скарачаць, то непатрэбную армію ідэолагаў», – кажа аранізатар звароту, грамадская актывістка Таццяна Малашчанка, маці адной з дзвюх вучаніц беларускамоўнага класа.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео