BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Святлана Алексіевіч: Польскае грамадства неадназначна ставіцца да кніг з праўдай пра Халакост

12.07.2016
Святлана Алексіевіч: Польскае грамадства неадназначна ставіцца да кніг з праўдай пра Халакост
svaboda.org
Нобелеўская лаўрэатка ў сваіх выказваннях спасылаецца на кнігі Яна Томаша Гроса «Суседзі», «Страх» і «Залатое жніво».

Журналіст газэты Rzeczpospolita Руслан Шошын пагаварыў с нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч пра яе рэзанансныя выказваньні падчас сустрэчы з чытачамі ў Брукліне, якія выклікалі рэзкую рэакцыю польскага МЗС (пераклад "Радыё Свабода").

Rzeczpospolita: Падчас сустрэчы з чытачамі ў бібліятэцы ў Брукліне, якая адбылася 12 чэрвеня, вы сказалі: «Палякі найгорш за ўсіх ставіліся да габрэяў». На падставе якіх гістарычных крыніцаў вы дайшлі да такой высновы?

Сьвятлана Алексіевіч: Шмат гадоў таму былі апублікаваныя дасьледаваньні Яна Грабоўскага з Атаўскага ўнівэрсытэту «Паляваньне на габрэяў», а таксама тры кнігі Яна Томаша Гроса «Суседзі», «Страх» і «Залатое жніво». Расейскі пісьменьнік і публіцыст Мацьвей Гейзер расказаў пра разьню габрэйскага насельніцтва ў мястэчку Ружаны ў цяперашняй Берасьцейскай вобласьці. Ён карыстаўся ўспамінамі ізраільскага прэм’ера Іцхака Шаміра. 5 траўня 2000 году сама Rzeczpospolita пісала пра тое, як забівалі габрэяў у Радзівілаве, Вансошы і Візьне. У кнізе Гроса «Суседзі» найстрашнейшае — апісаньне пагрому ў Ядвабне 10 чэрвеня 1941 году. Тады жыўцом спалена 340 габрэяў — жанчын, старых і дзяцей. Чарговае жорсткае злачынства адбылося ўжо пасьля вайны, калі 4 чэрвеня 1946 году ў Кельцах былі забітыя дзясяткі габрэяў. Пасьля гэтай разьні бальшыня габрэяў, якім удалося выжыць, выехалі з Польшчы.

Rzeczpospolita: Падчас сустрэчы вы падкрэсьлівалі: «Ксяндзы наўпрост на службах казалі: забі габрэя». ЦІ не маглі б вы падаць канкрэтныя прыклады? Якія ксяндзы і дзе так казалі?

Алексіевіч: Грос згадвае 128 мясцовасьцяў, у якіх палякі самастойна або ў супрацоўніцтве з фашыстамі ўчынілі габрэйскія пагромы. У Шчучыне на чале пагрому быў дырэктар школы, у Райградзе — настаўнік. Грос апытаў сотні сьведкаў і падаў неаспрэчныя довады, што адказнасьць за гэта нясуць ня толькі фашысцкія карнікі, але і палякі, якім за гэта плацілі гарэлкай, хлебам і цукрам. Грос даводзіць, што ксяндзы не стрымвалі крывавых нападаў. Калі я пісала свае кнігі, я шмат езьдзіла па Беларусі. Я чула тыя самыя гісторыі ад жыхароў заходняй Беларусі. Ніхто ня ставіць пад пытаньне віны фашыстаў, але, на жаль, яны мелі шмат добраахвотных памочнікаў сярод мясцовых жыхароў.

Rzeczpospolita: Якім чынам можна замераць «найгоршае з усіх народаў стаўленьне да габрэяў»? Як вы яго мераеце?

Алексіевіч: Тут рэч ня ў тым, што мае на сумленьні больш, а хто менш. Пытаньне ў іншым: калі мы пачнем шчыра гаварыць пра сваю мінуласьць — расейцы, беларусы і палякі. Я хацела б працытаваць словы вялікага паляка, героя руху супраціву, Яна Новака-Езяранскага, жаўнера Арміі Краёвай, выдатнага кур’ера паміж польскім падпольлем і эміграцыйным урадам. Ён сказаў: «Бясспрэчны той факт, што старых і дзяцей, мужчын і жанчын у Ядвабне з жудаснай жорсткасьцю забівалі палякі. Калі мы чакаем ад іншых прызнаньня ў злачынствах супраць Польшчы і палякаў, мы мусім асабіста прызнацца ў зьле, учыненым блізкім. Калі мы дамагаемся ад Расеі прызнаньня ў Катынскім злачынстве, абвяшчэньня прозьвішчаў адказных і публікацыі абставінаў забойства безабаронных польскіх ваеннапалонных у Катынскім лесе і ў іншых месцах, то мы не павінны мець прэтэнзіяў да аўтара кнігі «Суседзі» за тое, што праз 60 гадоў ён выявіў і пацьвердзіў дакумэнтальна масавае забойства, учыненае палякамі ў Ядвабне, пра якое нам хацелася б ня ведаць і ня памятаць».

Rzeczpospolita: Гаворачы пра тое, як палякі ставіліся да габрэяў, вы спасылаліся на знаёмага журналіста з Польшчы. Пра каго вы канкрэтна казалі?

Алексіевіч: Прозьвішча гэтага сумленнага журналіста ня мае значэньня. Праблема палягае ў тым, што ваша грамадзтва мае неадназначнае стаўленьне да кніг, якія расказваюць праўду пра згаданыя вышэй факты. Як вы, палякі, гэтак і мы яшчэ як сьлед не абгаварылі балючыя моманты сваёй гісторыі. У нас таксама нельга гаварыць пра лягеры, пра вайну. Забыцьцё нам помсьціць.

Rzeczpospolita: Гісторыі, прадстаўленыя ў вашых кнігах, гавораць шматлікімі галасамі. Чаму вы тут аўтарытарна сьцьвердзілі, што «палякі найгорш за ўсіх ставіліся да габрэяў», і пры гэтым не ўспомнілі пра тысячы Праведнікаў сьвету? Вы таксама ні слова не сказалі пра тое, што немцы асуджалі на сьмяротнае пакараньне тых палякаў, якія ратавалі габрэяў.

Алексіевіч: Гэтыя словы былі вырваныя з кантэксту, я адказвала на канкрэтныя пытаньні, якія задаваліся з залі: у перасьледзе яўрэяў падчас вайны ўдзельнічалі літоўцы, украінцы, палякі. Я адказвала, што чула пра такія факты, калі езьдзіла па Беларусі. Калі б у мяне спыталіся пра Праведнікаў, я б сказала, што сотні людзей ва ўсіх гэтых краінах рызыкавалі жыцьцём, ратуючы габрэяў. А найважнейшае тое, што ніхто не здымае віны зь немцаў, яны таксама гэтаму не пярэчаць. Але ў адрозьненьне ад нас, яны не баяцца гаварыць пра гэта і робяць гэта ўжо дзясяткі гадоў.

Rzeczpospolita: Але гэты сказ — «Палякі найгорш за ўсіх ставіліся да габрэяў» — не пакідае сумневаў. Зь яго бясспрэчна вынікае, што ставіліся да габрэяў горш, чым немцы. Ці вы лічыце, што палякі адказныя за Галакост?

Алексіевіч: Я заўсёды стараюся пісаць праўду. Гэты шлях я выбрала даўно.

Rzeczpospolita: У Нью-Ёрку з вашых вуснаў таксама прагучала сьцьверджаньне, што «ўсе карнікі ў Беларусі паходзілі з Украіны». У гэткім разе што б вы маглі сказаць пра беларуса Францішка Кушаля, які быў штандартэнфюрэрам СС, і пра Беларускую Краёвую Абарону, якая супрацоўнічала зь немцамі?

Алексіевіч: Я не гісторык. І гэтак магу адказаць на ваша пытаньне. Гэта была вялікая вайна і ўсёй праўды пра яе мы ўсё яшчэ ня ведаем. Некалі старая сялянка зь беларускай вёскі сказала мне: «Гэта была таксама грамадзянская вайна. Людзі вярталіся зь Сібіры, зь лягероў і помсьцілі тым, хто іх туды выслаў».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео