BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

80-гадовага мінчука паўторна звінавацілі ў знявазе Лукашэнкі і зноў адправілі ў «вар’ятню»

12.07.2016
80-гадовага мінчука паўторна звінавацілі ў знявазе Лукашэнкі і зноў адправілі ў «вар’ятню»
baj.by
Суд паўторна адправіў пенсіянера Аляксандра Лапіцкага на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі ва ўмовах звычайнага нагляду.

12 ліпеня суд Фрунзенскага раёна г. Мінска (суддзя Аляксандр Лукашэвіч) прызнаў пенсіянера Аляксандра Лапіцкага асобай, што здзейсніла грамадска небяспечны ўчынак паводле некалькіх артыкулаў крымінальнага кодэксу аб абразе. Разам з тым, яго вызваляюць ад адказнасці – бо ён, паводле суда, не аддаваў сабе справаздачы ў зробленым – і адпраўляюць на прымусовае лекаванне.

Гэта паўторнае рашэнне суда па справе Лапіцкага. У першы раз аналагічную пастанову вынесла 12 красавіка г.г. суддзя Фрунзенскага райсуда Юлія Блізнюк. Лапіцкі падаў касацыйную скаргу на гэтае рашэнне, і 3 чэрвеня Мінскі гарадскі суд яе задаволіў, адправіўшы справу на новы разгляд, паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Крымінальную справу ў дачыненні да Лапіцкага ўзбудзілі па артыкулах 391, 368 і 369 Крымінальнага кодэкса (“Абраза суддзі альбо народнага засядальніка”, “Абраза прадстаўніка ўлады”, “Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”). Яго віна заключалася ў тым, што на працягу апошніх гадоў ён нібыта рассылаў са сваёй электроннай скрыні ў розныя органы дзяржаўнай улады паведамленні з абразамі.

Паводле Алега Волчака, кіраўніка арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву” (Украіна), у якасці зняважаных у справе фігуруюць некалькі суддзяў Мінскага гарадскога суда, Фрунзенскага раённага суда, супрацоўнікаў пракуратуры г. Мінска, Генеральнай пракуратуры і ўласна кіраўнік дзяржавы.

Праваабаронцы і адвакат будуць рыхтаваць прыватную скаргу ў Мінгарсуд, які павінен цягам месяца разгледзець яе. Калі ён палічыць рашэнне законным, яно ўступіць у законную сілу, і тады міліцыя можа прымусова даставіць Лапіцкага ў рэспубліканскі псіхіятрычны шпіталь у Навінках.

“Там яго будуць лекаваць пад наглядам урачоў, хаця адвакат слушна заўважыў: чалавек сам прыходзіць, кантактуе з прэсай, з людзьмі – у чым яго “грамадская небяспека”? Там жа яго не проста кладуць у шпіталь, а будуць даваць медпрэпараты, якія могуць уплываць на галаўны мозг”, – падкрэсліў Алег Волчак у гутарцы з прэс-службай ГА “БАЖ”. 

“Рашэнне пра прымусовую шпіталізацыю Аляксандра Лапіцкага варта прымаць, зыходзячы выключна з меркаванняў бяспекі грамадзян і самога Аляксандра Лапіцкага, а пры адсутнасці такіх пагрозаў – не замахвацца на яго асабістую свабоду”, – заяўлялі пасля першага суда над Лапіцкім прадстаўнікі закрытага ўладамі Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео