BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

За ўкраінскую лётчыцу слонімскіх хлопцаў выклікаюць у міліцыю

09.07.2016
За ўкраінскую лётчыцу слонімскіх хлопцаў выклікаюць у міліцыю
Фота: "Радыё Рацыя"
Яшчэ 9 сакавіка сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл пры ўездзе ў Слонім з боку аўтадарогі Ліда-Дзятлава-Слонім правялі акцыю ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

Саўчанка тады яшчэ знаходзілася ў расейскім палоне, нагадвае «Радыё Рацыя».

Хлопцы трымалі літары тэксту “Свабоду Надзеі Саўчанцы”.

Прайшло больш за 4 месяцы. Цяпер Надзея Саўчанка на радзіме і займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю. А вось слонімскіх хлопцаў за пікет яшчэ ў сакавіку выклікалі ў міліцыю і пагражалі судом. Пасля гэтага справа спынілася.

І вось зноў, 7 ліпеня, у Слонімкім РАУС успомнілі пра пікет, Надзею Саўчанка і слонімскіх грамадскіх актывістаў. Некалькі чалавек атрымалі позвы за подпісам старшага лейтэнанта міліцыі Куляшэвіча з’явіцца ў Слонімскі РАУС. Але хлопцы ў міліцыю не пайшлі. Толькі адзін з іх Уладзімір Ліцьвін, дзеля цікавасці, прыйшоў да Куляшэвіча. Лейтэнант міліцыі папрасіў падпісаць пратакол ранейшага допыту, пытаўся, ці быў Ліцьвін у судзе, задаваў шэраг іншых пытанняў. Уладзімір Ліцьвін не падпісваў ніякіх пратаколаў, адмоўна адказваў на ўсе пытанні спадара Куляшэвіча і праз некалькі хвілін пакінуў памяшканне РАУС.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео