BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На Дзень Незалежнасці ў мінскім храме дзеці спявалі «А я в Россию домой хочу»

05.07.2016
На Дзень Незалежнасці ў мінскім храме дзеці спявалі «А я в Россию домой хочу»
Фота з сацыяльных сетак
У беларускіх сацыяльных сетках кіпіць незадавальненне праз акцыю «Я памятаю, я ганаруся», якую 3 ліпеня зладзіў мінскі праваслаўны храм імя Мікалая Японскага.

Падчас мерапрыемства для прыхаджанаў спявалі ваенныя песні, арганізавалі палявую кухню, рабілі «майстар-класы» па аказанні першай дапамогі — некаторых дзяцей нават абмотвалі, нібы раненых, а тыя ахвотна фатаграфаваліся.

Але абурэнне інтэрнаўтаў выклікала тое, якія песні спявалі на гэтым мерапрыемстве.

Справа ў тым, што напярэдадні Дня Незалежнасці суполка храма «УКантакце» выклала спіс песняў, прапанаваных для развучвання, каб потым разам спяваць іх на акцыі «Я памятаю, я ганаруся».

Сярод некалькіх песняў аказалася і такая, як «А я в Россию домой хочу».

У тэксце ёсць, напрыклад, такія словы:

«Последний раз сойдёмся завтра в рукопашной,
Последний раз России сможем послужить.
А за неё и помереть совсем не страшно,
Хоть каждый всё-таки надеется дожить!»

Чаму словы менавіта з такім зместам прапаноўваліся для развучвання і сумеснага выканання ў Дзень беларускай Незалежнасці? Чаму яе спявалі дзеці?

З гэтым пытаннем "Наша Ніва" дазванілася да настаяцеля храма імя Мікалая Японскага Паўла Сердзюка.

Той пачаў размову па-беларуску, аднак выказаў здзіўленне, што «напісаная шмат гадоў таму песня» выклікала такія спрэчкі.

Разам з гэтым іерэй Павел падкрэсліў, што толькі нядаўна выпісаўся з бальніцы і ўдзелу ў складанні праграмы не браў.

«Я ведаю, што была гаворка пра тое, што людзі будуць спяваць песні, якія адносяцца да тэмы вайны. А гэтая песня — вельмі знакамітая, яна не маргінальная і не напісана на каленцы. Я не бачу тут ніякай… А чаму такая песня абраная? Дык гэта водгук нашых прыхаджан. І чаму яны так робяць, чаму такія песні спяваюць? Ну дык гэта трэба глыбей бачыць праблему», — сказаў святар.

Разам з гэтым Павел дадаў, што запрашае ўсіх абураных у храм і гатовы выслухаць прычыны незадавальнення, разам разабрацца ў сітуацыі.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео