BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Гундар: Прыйшоў час вышыванкі, прыйдзе і час мовы

03.07.2016
Уладзімір Гундар: Прыйшоў час вышыванкі, прыйдзе і час мовы
racyja.com
На цэнтральнай плошчы Баранавічаў прайшло свята вышыванкі, якое ініцыявалі актывісты Руху “За свабоду”.

На свяце прысутнічалі сябры розных партый і грамадскіх аб’яднанняў, а таксама гараджане, якім удзельнікі свята дарылі стужачкі з беларускім арнаментам. Многія былі ў вышыванках ды беларускіх нацыянальных строях, паведамляе Радыё Рацыя.

Атмасферу свята ўзмацніла музыка, якую выконвалі на саксафоне і скрыпцы ўнукі прадпрымальніка і актывіста Міколы Чарнавуса – Андрэй і Павел.

Як кажа кіраўнік баранавіцкай суполкі Руху “За свабоду” Уладзімір Гундар, гэта не першае свята вышыванкі ў Баранавічах, якое ладзіла дэмакратычная супольнасць, але першае на дзяржаўным узроўні: – Калі ў іх прыйшоў час вышыванкі, то, мяркуем, прыйдзе і час мовы. Не важна, хто яго арганізоўвае. Калі мы сапраўды адраджэнцы, калі мы – нацыяналісты і хварэем за адраджэнне Бацькаўшчыны і пабудову свабоднай, незалежнай і моцнай Беларусі, то мы мусім удзельнічаць, пашыраць, развіваць, укараняць такія святы.

Дзяржаўныя органы не прымалі ўдзел у свяце, а супрацоўнікі міліцыі здымалі акцыю на відэа. Таксама на плошчы з’явіліся двое глуханямых, якія прапаноўвалі мінакам набываць дзяржаўныя чырвона-зялёныя і расейскія сцягі. Жадаючых набываць не было і яны хутка сышлі з плошчы.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео