BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

30 тысяч вернікаў удзельнічалі ва ўрачыстасцях у Будславе

03.07.2016
30 тысяч вернікаў удзельнічалі ва ўрачыстасцях у Будславе
svaboda.org
1-2 ліпеня ў Будславе адбыліся каталіцкія ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай.
Удзел у іх, па ацэнцы прэс-сакратара Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксяндза Юрыя Санько, узялі ў суме каля 30 тыс. чалавек. З іх — каля 3 тыс. пілігрымы, якія прыбылі ў Будслаў пешшу і на роварах.

Найбольшая пілігрымка прыбыла з Маладзечна – больш за 300 чалавек, самая ж даўгая пілігрымка была з Баранавічаў.

Сёлета ўрачыстасці ў Будславе супалі таксама з адзначэннем 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, у сувязі з чым у Беларусь прыбыў Папскі легат, арцыбіскуп Венскі, кардынал Крыстоф Шонбарн.

Кульмінацыйную Святую Імшу, якая распачалася апоўначы працэсіяй са свечкамі вакол плошчы ля святыні, узначаліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля працэсіі прагучала малітва падзякі за дар свабоды веравызнання і 25-годдзе заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, удзел у якой ўзяў Папскі легат кардынал Шонбарн.

Адной з самых важных падзеяў будслаўскай ночы стала ўручэнне Папскім легатам беларускім грэка-каталікам рэліквіі святога Язафата Кунцэвіча.

Падчас Імшы папскі пасланнік кардынал Крыстаф Шонбарн перадаў беларускім грэка-католікам рэліквію св. Язафата Кунцэвіча — набедранік, частку яго арцыбіскупскага адзення.

Удзел у заключнай Святой Імшы ўзялі прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ад імя мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, са словамі вітання да каталіцкага духавенства і вернікаў звярнуўся протаіерэй Аляксандр Шымбалёў, паведамляе партал Krynica.info.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео