BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дэнамінацыя. Чаго баяліся і што адбылося насамрэч

01.07.2016
Дэнамінацыя. Чаго баяліся і што адбылося насамрэч
Беларусы непакоіліся, што дэнамінацыя прынясе шмат праблем і пагоршыць нервовы стан жыхароў краіны.

1 ліпеня беларусы ўбачылі новыя грошы. Падрыхтоўка да дэнамінацыі пачалася задоўга да яе, а Нацбанк паказаў банкноты і манеты яшчэ мінулай восенню. Нягледзячы на гэта, беларусы непакоіліся, што дэнамінацыя прынясе шмат праблем і пагоршыць нервовы стан жыхароў краіны. Еўрарадыё праверыла, якія страхі ўжо збыліся, якія пакуль не, а якія аказаліся цалкам дарэмнымі.

Новыя цэны

1 ліпеня прадаўцы ў крамах пачалі не толькі даваць рэшту новымі рублямі і капейкамі, яны таксама называюць цану тавару ў новых рублях. Часам гэта выклікае блытаніну ў пакупнікоў, тады прадаўцам даводзіцца паўтараць і старую цану. Касірам вялікіх супермаркетаў прасцей, а вось у невялічкіх крамках узнікаюць праблемы. "Мы абавязаныя да канца года называць пакупнікам і новыя цэны, і старыя па іх просьбе. Пакуль старыя грошы са звароту не знікнуць", — гавораць касіркі з крамы "Суседзі". Дарэчы, не здзіўляйцеся, калі ў касавым чэку ўбачыце старыя добрыя нулі. Невялікім крамам дазволілі не мяняць абсталяванне да 1 студзеня, таму ў чэках застануцца старыя цэны.

На практыцы людзі крыху блытаюцца, але вялікіх праблем новыя банкноты і манеты не выклікаюць. Хутчэй цікавасць.

Праблемы з банкаматамі

За два дні да дэнамінацыі ў маім банку папярэджвалі, што з карткі ў банкамаце, магчыма, нельга будзе зняць грошы пачынаючы з другой паловы 30 чэрвеня да 12 гадзін 1 ліпеня. На практыцы ўдалося без праблем зняць грошы вечарам 30-га, удзень 1-га банкаматы таксама працавалі без праблем. Прынамсі, у цэнтры Мінска было так. Праўда, далёка не ўсе яны выдаюць новыя грошы. На экранах большасці банкаматаў з'яўляецца папярэджанне, што машына выдае старыя банкноты. Але пры выбары патрэбнай вам сумы прапануюцца толькі "дэнамінаваныя" варыянты. Мінімальная сума, як правіла, роўная пяці новым рублям.

Да студзеня у касавых чэках можна будзе сустрэць і старыя, і новыя кошты.

Нязручнасці падчас аплаты карткамі

Пра гэта папярэджвалі за некалькі дзён да дэнамінацыі, і яны насамрэч ёсць. "Пакуль не працуюць тэрміналы, банкі пераналаджваюць праграмнае забеспячэнне", — гавораць у адной з мінскіх кавярняў. На касах крамаў таксама вісяць абвесткі, якія інфармуюць, што "падчас аплаты пластыкавымі карткамі могуць узнікнуць праблемы" і варта "падрыхтаваць таксама наяўныя грошы".

Калі скончацца праблемы з аплатай карткамі, пакуль невядома. У крамах і кавярнях гаворыць, што гэта залежыць ад банка, і раяць звяртацца туды.

Мабільны банкінг

"Праграма адновіць працу сёння цягам дня. Магчыма, ужо вечарам усё будзе працаваць. Цяпер вядуцца тэхнічныя працы, выкліканыя дэнамінацыяй. Калі яны скончацца, вам трэба будзе абнавіць праграму, і тады зможаце зноў карыстацца ёй", — расказваюць у маім банку. І сапраўды, ужо з 12 гадзінаў банкінг працуе як і раней.

У іншых банках таксама абяцаюць аднавіць працу мабільных праграм. Пабачым, ці атрымаецца. Пры гэтым інтэрнэт-банкінг, як правіла, ужо аднавіў працу, з камп'ютара ім можна карыстацца без праблем.

Дэвальвацыя і памылкі ў разліках

Пра гэта ў першы дзень карыстання новымі банкнотамі (якія, дарэчы, бачылі далёка не ўсе, асабліва за межамі Мінска і ў невялікіх населеных пунктах) гаварыць рана. Таргі на біржы адновяцца толькі ў панядзелак, тады ж можна будзе зрабіць першыя высновы і даведацца пра новыя курсы. Пакуль жа новы беларускі рубель каштуе каля 50 амерыканскіх цэнтаў. А за расійскі даюць усяго тры беларускія капейкі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео