BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У ватыканскіх архівах знойдзеныя новыя звесткі пра Францішка Скарыну

30.06.2016
У ватыканскіх архівах знойдзеныя новыя звесткі пра Францішка Скарыну
Ілюстрацыя skaryna.org.uk
Новыя звесткі пра біяграфію і постаць беларускага першадрукара Францішка Скарыну адшукаў Алесь Жлутка, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Беларусі.

Падчас апошняй камандзіроўкі ў Ватыкан даследнік удакладніў сувязь першадрукара з V Латэранскім саборам, які адбыўся ў 1512-1517 гадах.

На гэты сабор прыбыла дэлегацыя дацкага караля, у складзе якой быў нейкі Скарына. А праз тры месяцы ўжо дакладна Францішка Скарыну пры абароне доктарскай працы ў Падуі называюць сакратаром дацкага караля Ганса. Ці пра адну і тую ж асобу ідзе гаворка ў розных крыніцах, задаўся пытаннем навуковец, піша "Белсат".

Падчас працы ў Ватыканскім архіве Алесь Жлутка знайшоў цікавыя дакументы, у якіх сакратар дацкага караля паведамляе пра тое, што да V Латэранскага сабору жадаў далучыцца маскоўскі цар.

Даследнік адзначыў, што падчас працы з дакументамі высвятляюцца надзвычай цікавыя рэчы: перад 1508 годам дацкі кароль Ганс прымаў у сябе дэлегацыю ад маскоўскага цара Васіля ІІІ. Паслы прасілі караля дамовіцца з Папам Рымскім Юліем ІІ аб доступе маскоўскага пасольства да Ватыканскага двара. Вядома, што дацкі манарх стараўся праз французскага караля паспрыяць уладкаванню маскоўскіх паслоў у Ватыкане. Падчас гэтых і наступных перамоў дацкі кароль спрабаваў дамовіцца з Васілём ІІІ аб паяднанні Цэркваў.

«У 1509 годзе да дацкага двара прыбыла таксама дэлегацыя польскага караля і Вялікага князя Жыгімонта, у падданстве якога на землях Беларусі і Украіны таксама былі праваслаўныя і дзе дакументацыя вялася на лаціне і старабеларускай мове. Узнікае пытанне: дзеля чаго патрэбны быў Скарына дацкаму каралю ў якасці сакратара? Адказ напрошваецца сам сабой: для дыпламатычных зносінаў з Жыгімонтам і Васілём ІІІ; Скарына выконваў экуменічную місію ў справе паяднання двух галінаў хрысціянства. Вельмі верагодна, што ў Даніі ён і атрымаў медычную адукацыю, каб пасля абараніць дактарат па медыцыне ў Падуі», – адзначае даследнік, аднаўляючы храналогію падзей, якія адбыліся больш за пяць стагоддзяў таму.

Атрымаць медычную адукацыю Францішак Скарына мог з 1509 па 1512 год, але пакуль гэта толькі тэорыя, бо менавіта гэты час яшчэ застаецца белай плямай у ягонай біяграфіі. У любым выпадку, тое, што Скарына мог быць непасрэдным удзельнікам дацкай дэлегацыі на V Латэранскі сабор – вельмі важная акалічнасць, лічыць Алесь Жлутка. Гэта не дзіўна: Скарына атрымаў адукацыю і ва ўсходняй, і ў заходняй хрысціянскай традыцыі, вучыўся ў каталіцкіх універсітэтах, працаваў пры дварах дацкага караля і віленскага біскупа, выдаваў Біблію і літургічныя кнігі для праваслаўных вернікаў.

«Пашыраецца дыяпазон ягонай асобы, пашыраецца дыяпазон перамяшчэнняў Скарыны па Еўропе. Гэта кажа пра тое, што ён быў асобай рэнесанснага тыпу. А як вядома, дзеячы Адраджэння ў той час даволі шмат падарожнічалі па Еўропе, набываючы веды і працуючы ў розных галінах. А яго дзейнасць у экуменічным кірунку сведчыць аб шырыні светапогляду, аб яго адкрытасці. Тое, што ён мог удзельнічаць у справе паяднання падзеленых частак хрысціянства напярэдадні новага падзелу, які несла блізкая Рэфармацыя, надае яшчэ большую веліч ягонай постаці», – упэўнены навуковец.

Доктар медыцыны і свабодных навук, магчымы ўдзельнік дыспутаў з Парацэльсам – вядомым містыкам XVI стагоддзя, і Марцінам Лютэрам, безумоўна, велічная, але і таямнічая постаць – усё гэта Францішак Скарына. Алесь Жлутка прызнаецца, ісці крок за крокам па слядах першадрукара – гэта нібы разблытваць дэтэктыў, фінал якога на сённяшні дзень невядомы, бо нават месца смерці Скарыны пакуль дакладна невядомае. Затое можна амаль з пэўнасцю ўзнавіць звесткі пра першую палову жыцця, у прыватнасці пра тое, дзе Скарына атрымаў першапачатковую адукацыю і рэлігійныя веды. Названы ён быў у гонар святога Францішка Асізскага – патрона кляштару бернардынцаў у Полацку, пры якім і атрымаў веды лацінскай мовы, а веды ў праваслаўнай традыцыі і ў старабеларускай кніжнай мове – пры адным з полацкіх праваслаўных манастыроў.

Усе новыя звесткі абавязкова будуць апублікаваныя: навукоўцы плануюць выдаць новы зборнік дакументаў аб жыцці і дзейнасці Скарыны, і, магчыма, ён убачыць свет ужо ў 2017 годзе.

«Запланавана выданне на новых агіяграфічных прынцыпах і адпаведным навуковым узроўні, бо за мінулы з папярэдняга выдання час з’явіліся новыя звесткі, былі знойдзеныя новыя дакументы. Таксама будуць папраўлены ўжо апублікаваныя дакументы, будуць дададзеныя факсіміле. Трэба проста на новым факталагічным узроўні прадставіць асобу Скарыны», – лічыць Алесь Жлутка.

Асэнсаваць постаць Скарыны яшчэ трэба будзе многім, і нагода адпаведная ёсць: у 2017 годзе ўвесь свет адзначыць юбілей першай друкаванай Бібліі Скарыны. Праца па вывучэнні ягонай біяграфіі вядзецца цяпер шматлікімі ўстановамі Беларусі, а ўлічваючы веліч і знакамітасць гэтай постаці, узнікла нават ідэя надаць нацыянальнаму аэрапорту імя Францішка Скарыны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео