BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Працоўным кодэксе Беларусі хочуць замацаваць прымусовую працу

30.06.2016
У Працоўным кодэксе Беларусі хочуць замацаваць прымусовую працу
У парламенце разледзяць змены ў Працоўны кодэкс.

Змены ў Працоўны кодэкс плануе разглядзець сёння парламент Беларусі. У кодэкс можа быць уключаны дэкрэт №29 кіраўніка Беларусі, які ўвёў у краіне сістэму кантрактнага найму.

Каментуе юрыстка камітэта “Салідарнасць” Тамара Сідарэнка: "Гэтым дэкрэтам 95 % насельніцтва ахоплена – гэта прамая праява прымусовай працы ў Рэспубліцы Беларусь. Цяпер у Працоўным кодэксе будзе замацавана прымусовая праца".

Дэкрэт №29 дзейнічае з 1999 года. Наймальнік мае законнае права не працягваць працоўны кантракт з работнікам пасля заканчэння тэрміну яго дзеяння. Звычайны тэрмін – год, паведамляе "Радыё Рацыя".

Таксама Тамара Сідарэнка заявіла пра частае ігнараванне правоў грамадзянаў, якія атрымалі траўму на вытворчасці.

"Увогуле заканадаўства па ахове працы ў нас нядрэннае – не горшае, чым у многіх краінах. Аднак практыка іншая, бо на людзей аказваецца сур’ёзнае ўздзеянне, калі яны атрымліваюць траўму, спрабуюць схаваць яе, спрабуюць угаварыць людзей, сказаць, што гэта было не на вытворчасці, а дома і г.д. У выніку працаўнікі пакутуюць, бо пасля даказаць, як усё было на самой справе, вельмі цяжка”, – зазначае юрыст і раіць у такіх сітуацыях не пагаджацца на ўгаворы адміністрацыі пардпрыемства.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео