BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Карагод вышыванак» прайшоў у Віцебску на Дзень горада (фота)

26.06.2016
«Карагод вышыванак» прайшоў у Віцебску на Дзень горада (фота)
svaboda.org
Мерапрыемства, заяўленае ў праграме святкавання Дня горада, не выклікала вялікай цікаўнасці ў гараджан.

Ці то вінаватая спёка, ад якой віцябляне хаваліся на прыродзе, ці то кепская арганізацыя і адсутнасць рэкламы, але ў гістарычна-культурніцкім цэнтры «Золотое кольцо Витебска — Двина» гледачоў прыйшло надзвычай мала. Удзельнікаў было яшчэ менш. Апрача насельнікаў экалагічнай сядзібы «Звон-гара», якія ўдзельнічалі ў невялікім кірмашы на падворку, амаль ніхто і не прыйшоў у вышытых строях, паведамляе "Радыё Свабода".

Але імпрэза «Карагод вышыванак», якая літаральна напярэдадні змяніла свой назоў, атрымалася хоць нешматлюднай, ды даволі вясёлай. Да карагоду далучыліся і артысты мясцовай мастацкай самадзейнасці, якія вучыліся народным танцам ад аматараў здаровага ладу жыцця са «Звон-гары».

Тут жа, на падворку культурніцкага цэнтру ў Задзвінні прэзэнтавалі публіцы драўляную скульптуру княгіні Вольгі — заснавальніцы Віцебска, калі верыць не пацьверджанай навукоўцамі легендзе.

Леанід Саўчанка

Аўтар, народны майстар Леанід Саўчанка, выразаў жаночую фігуру з мячом з асіны, і гэта тут жа спарадзіла новую традыцыю. Паводле фальклорных уяўленняў, асіна мае здольнасьць супакойваць нервы. Таму варта абняць статую княгіні Вольгі і сказаць «асіна-асіна, забяры маю трасіну», каб супакоіцца пасьля нейкага ўзрушэння і зноў набыць душэўную раўнавагу. Так, прынамсі, раяць у гістарычна-культурніцкім цэнтры.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео