BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ім падарылі «Паланэз» і планшэт «Самсунг», а яны выносілі з буфету бабруйскі зефір

24.06.2016
Ім падарылі «Паланэз» і планшэт «Самсунг», а яны выносілі з буфету бабруйскі зефір
svaboda.org
Два дні краіна напружвалася, каб пераканаць аднаго чалавека, што ў яго ўсё добра.

Уявіце сабе Андрэя Кабякова, 55-гадовага кіраўніка ўраду краіны, у якой за апошнія гады рубель упаў у шэсць разоў, замежная пазыка вырасла на траціну і палова людзей мае па тры з паловай мільёны ў месяц. Апошнія паўгода ён адказны за тое, каб дзве з паловай тысячы чалавек спыніліся ў Мінску ў дарагіх гатэлях, паслухалі Аляксандра Саладуху, схадзілі ў музей і сфатаграфаваліся на Кастрычніцкай плошчы на новенькі планшэт, набыты за дзяржаўныя грошы.

«Прэзідэнт усё правільна сказаў», «згодныя з прэзідэнтам», «нібыта ў нас на працы пабываў, так усё ведае», — прыёмшчыца з СПК «Шчорсы» і настаўніца музыкі з Наваградку, дырэктар ПУП «Азярыцкі Агра», чыноўнік з мінскай адміністрацыі, бізнесмэн Шакуцін і спявачка Ірына Дарафеева. Каб згадзіцца з прэзідэнтам, запрасілі ўсіх.

З трыбуны і па-за трыбунай яны гавораць завучанымі фразамі, не ведаюць, чаму выбралі менавіта іх, але пляскаюць дружна і ў час, самі не падыходзяць да мікрафона і галасуюць аднагалосна.

«Арганізацыя на найвышэйшым узроўні!» — я не паспяваю даслухаць гарадзенскіх настаўніц, як мяне за локаць адводзіць рэдактар «Советской Белоруссии». «Можна вас? Бо дзяўчаты працу страцяць усе разам — яны ж не ведаюць, з кім размаўляюць», — уцягненая спадаром Якубовічам, я бачу, як зрэнкі настаўніц пашыраюцца ад жаху.

«Форум з усёй відавочнасцю паказаў, што ўлада народа — гэта найважнейшы інструмент прыняцця лёсавызначальных рашэнняў у Беларусі», — кажа ў заключным выступе Аляксандр Лукашэнка.

Усеагульны народны сход закрыты. Па эскалатары ўніз едуць дзядзькі і цёткі з пакункамі вынесенага з буфету бабруйскага зефіру.

Аляксандра Дынько, Радыё Свабода

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео