BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Таксіста затрымалі разам з аўтамабілем за бел-чырвона белыя аўтасцяжкі

21.06.2016
Таксіста затрымалі разам з аўтамабілем за бел-чырвона белыя аўтасцяжкі
artsiadziba.by
Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова 21 чэрвеня затрымалі супрацоўнікі ДАІ за пару бел-чырвона-белых аўтасцягоў з гербам «Пагоня», якія ён пачапіў на аўтамабіль-таксі.

Кулакоў вырашыў прыняць удзел у акцыі па папулярызацыі нацыянальных сімвалаў «БЧБмабіль», якую абвясціла «Арт Сядзіба». Кожнаму адважнаму беларусу арганізацыя дае шанец ператварыць сваё аўто ў “БЧБмабіль”.

Як толькі Леанід Кулакоў пачапіў сцяжкі на аўтамабіль, яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ і даставілі разам з аўтамабілем у РУУС Цэнтральнага раёна.  

Праваабаронцы высвятляюць падрабязнасці затрымання актывіста, паведамляе сайт Праваабарончага цэнтру "Вясна".

 Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол апытання. Кулакоў патлумачыў, што сцяжкі на аўтамабілі - гэта ягоная грамадзянская пазіцыя, а не сепаратызм. Пасля таго як Кулакова адпусцілі з міліцыі, ён заўважыў, што на аўтамабілі, які стаяў каля будынка РУУСа сцяжкі адсутнічаюць - нехта іх скраў. Кулакоў спрабуе напісаць заяву аб крадзяжы сцяжкоў. Супрацоўнікі міліцыі адмаўляюцца заяву прымаць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео