BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Віцебску ўсталявалі помнік Неўскаму, нягледзячы на пратэсты грамадскасці

20.06.2016
У Віцебску ўсталявалі помнік Неўскаму, нягледзячы на пратэсты грамадскасці
svaboda.org
Помнік расійскаму князю, нягледзячы на пратэсты грамадскасці, усё-такі ўсталёўваюць на Плошчы 1000-годдзя Віцебску.

Устаноўка помніка праходзіла нервова: з першага разу паставіць скульптурную кампазіцыю на прызначанае месца не атрымалася - не супалі канструкцыйныя элементы. Адзін з кіраўнікоў працэсу пастаянна азіраўся, казаў сваім калегам, што «назіраць сабраліся гэтыя нефармалы», і прапаноўваў складаць адміністрацыйныя пратаколы на ўсіх, хто фатаграфуе, перадае "Радыё Свабода".

Помнік Аляксандру Неўскаму ставілі на пастамент гадзіны з паўтара. За гэты час паміж мінакамі адбылося нямала спрэчак, ці патрэбны Віцебску такі помнік.

Адкрыццё скульптуры, якая паказвае сустрэчу князя з жонкай і сынам, запланавалі на 24 чэрвеня, калі ў Віцебску святкуюць Дзень горада.

Пастамент для помніка быў падрыхтаваны яшчэ некалькі гадоў таму, але да гэтага часу выконваў ролю клюмбы. Цяпер да яго ладзяць новыя брукаваныя сцежкі, парадкуюць газоны.

Ідэя ўсталяваць помнік Аляксандру Неўскаму належыць віцебскім гарадскім уладам. Прапанова была выказана яшчэ ў 2009 годзе, тады ж быў праведзены конкурс скульптурных праектаў. Але пазней праект-пераможца быў яшчэ некалькі разоў заменены.

У адказ на пратэсты віцяблян, якія кажуць пра адсутнасць гістарычных сувязяў паміж Віцебскам і расійскім князем, улады прыдумалі аргумент. Маўляў, гэта будзе не помнік Аляксандру Неўскаму, а скульптурная кампазіцыя, якая ўвасабляе сямейныя каштоўнасці, бо другой жонкай Аляксандра Неўскага была Віцебская князёўна Аляксандра.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео