BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: Прафесар ЕГУ Міхайлаў заўсёды балансуе на мяжы, ходзіць па лазу праўды і хлусні

14.06.2016 Іна Студзінская, Радыё "Свабода"
Уладзімір Мацкевіч: Прафесар ЕГУ Міхайлаў заўсёды балансуе на мяжы, ходзіць па лазу праўды і хлусні
Свой взгляд
Прэзідэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Анатоль Міхайлаў даў інтэрв’ю выданню The EHU Times.

Інтэрв’ю мае назву: "Я згодны з тым, што сітуацыя вакол універсітэта абвастрылася".

Прафесар Міхайлаў прызнае праблемы, якія ўтварыліся ў ЕГУ апошнім часам. Колькасць акадэмічных праграм зменшылася з 15 да 10, скарочана колькасць дэпартаментаў — з 6 да 4, замест 27 падраздзяленняў засталося 16. Пачынаючы з 2009 года колькасць студэнтаў ЕГУ паступова змяншалася. У 2009 годзе іх было кала 2 тысяч, а ў 2016 годзе засталося кала 650.

Вось і цяпер з ініцыятывы асноўнага донара — Еўракамісіі — спыняе сваю працу Траставы фонд Савета міністраў паўночных краін. Сенат запатрабаваў адстаўкі двух сябраў Кіроўнай рады ЕГУ. Неўзабаве выбары новага рэктара.

Пагадзіўся прафесар Міхайлаў і з тым, што імідж універсітэта сапсаваны.

Але звяртаюць на сябе ўвагу вось гэтыя развагі Міхайлава пра "беларускасць" і пра патэнцыял Беларусі ў сферы гуманітарных і сацыяльных навук:

"Вось і цяпер, напрыклад, спрабуюць сцвярджаць, што ЕГУ страціў сваю "беларускасць". Што гэта азначае, мне цяжка зразумець...

Як бы мы ні ставіліся да рэйтынгаў універсітэтаў, імёны Гарварда, Кембрыджа або Сарбоны ўсім добра вядомыя. І калі мы сустракаем там студэнтаў з розных краін свету, то яны прыязджаюць туды зусім не дла таго, каб, напрыклад, вывучаць нейкую "польскасць", "вугорскасць" або "казахскасць". Яны імкнуцца паступіць у гэтыя прэстыжныя ўніверсітэты дла набыцця якасных ведаў, якія далёка не ўсюды забяспечваюцца на такім узроўні. Якасць гэтых ведаў назапашвалася на працягу стагоддзяў, яна забяспечана размахам і маштабам даследаванняў і публікацый, інтэнсіўнай перакладчыцкай і інтэрпрэтацыйнай працай. Беларусь, на жаль, не можа пахваліцца наяўнасцю магутнага патэнцыялу ў сферы гуманітарных і сацыяльных навук — тых ведаў, якія асабліва неабходныя дла асэнсавання і трансфармацыі рэальнасці, у якой мы знаходзімся, а таксама вашага прафесійнага станаўлення ў гэтай сферы. Гэты прыкры факт варта было б усвядоміць і зрабіць з яго належныя высновы, паказаўшы на асабістым прыкладзе канкрэтныя вынікі, а не марнаваць энергію на павучанне іншых... Дарэчы, на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў Беларусі дла гэтага існавала ўнікальная магчымасць, можна было б стварыць дзясяткі ўніверсітэтаў, але чамусьці ёю не скарысталіся тыя, хто цяпер марнуе сваю энергію на парады і рэкамендацыі іншым".

Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч так пракаментаваў "Свабодзе" заявы прафесара Міхайлава:

"Гэты нагавораны тэкст, гэтае інтэрв’ю — такая езуіцкая маніпулацыя. Па-першае, Міхайлаў робіць усіх сваіх апанентаў і тых, хто імкнуўся неяк рэфармаваць ці нармалізаваць працу ЕГУ, недарэчнымі нейкімі людзмі. І, наадварот, уздымае ўсіх тых, хто давёў ЕГУ да сённяшняга гаротнага стану. То бок цалкам перакручвае адказнасць і вінаватасць — з хворай галавы на здаровую.

Па-другое, у Міхайлава — старая песня пра тое, што ў Беларусі нічога няма, і тое, што робіць ён сам і ЕГУ, — гэта прыцягненне ў Беларусь прагрэсіўнай, перадавой заходняй думкі, прычым на пустое месца. Гэта тое, што выклікала нават абурэнне ад самага пачатку дзейнасці ЕГУ на чале з Міхайлавым. Бо без апоры на традыцыю, на акумулаваныя ў Беларусі навуковыя, філасофскія рэчы пабудаваць у нашай краіне можна толькі ўніверсітэт каланіяльны, скажам так, ці акупацыйны ўніверсітэт.

Міхайлаў заўсёды балансуе на мяжы, ходзіць па лазу праўды і няпраўды, праўды і хлусні.

З аднаго боку, трэба прызнаць, што не бывае ніякіх нацыянальных універсітэтаў, якія б выгадоўвалі казахскасць, беларускасць, амерыканскасць у навучальным працэсе. Навучальны працэс ва ўніверсітэтах павінен быць касмапалітычны і павінен быць на ўзроўні ўсясветных глабальных тэндэнцый.

Іншая справа, што ўніверсітэт не замыкаецца толькі на навучальных працэсах. Ёсць студэнцкая супольнасць, ёсць клубнае жыццё, ёсць студэнцкія карпарацыі, асацыяцыі і г.д.

І вось выхаванне нацыянальнай эліты адбываецца ва ўніверсітэтах заўсёды па-за навучальным працэсам. А калі ў навучальным працэсе пануе ўстаноўка Міхайлава, што ўсё, што ў Беларусі ёсць, не вартае нічога, а трэба толькі запазычваць, — то вось гэта ёсць пэўны неакаланіялізм, які праводзіцца такой кампрадорскай акадэмічнай элітай.

У асобе Міхайлава гэта ўвасаблаецца настолькі яскрава, што гэтым немагчыма не захапіцца.

На пачатку 1990-х у разгубленасці яшчэ можна было б прызнаць міхайлаўскую ўстаноўку на тое, што ў Беларусі нічога свайго вартага няма. Можна было з гэтым спрачацца, але немагчыма было гэтага не ўлічваць.

За апошнія 25 гадоў беларуская філасофія, беларускае мысленне, беларускія інтэлектуалы прасунуліся далёка, і ў тым ліку дзякуючы дзейнасці ЕГУ. Можа, насуперак волі і жаданню самога Міхайлава, але дзейнасць супольнасці ЕГУ гэтаму вельмі паспрыяла.

І сёння размовы пра тое, што ў Беларусі нічога свайго няма — гэта ўжо поўная недарэчнасць і поўная хлусня".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео