BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Маладзечне асудзілі ўдзельнікаў пікету супраць свінакомплексаў

12.06.2016
У Маладзечне асудзілі ўдзельнікаў пікету супраць свінакомплексаў
kraj.by
10 чэрвеня ў Маладзечне адбыліся суды над удзельнікамі пікета супраць будаўніцтва свінакомплексаў.
Адміністратыўныя справы разглядаліся ў судзе Маладзечненскага раёну суддзёй Паўлам Жачко, які 16 траўня ўжо асудзіў аднаго з удзельнікаў пікета – Паўла Сяргея, актывіста грамадзянскай экалагічнай ініцыятывы “Кошт жыцця”, на 7 сутак арышту.

Старшыня Барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Алесь Абрамовіч асуджаны па ч. 3 арт. 23.34 да штрафу ў памеры 40 базавых велічынь.

Каардынатар БХД па Мінскай вобласці Павел Пракаповіч аштрафаваны на 30 базавых па ч. 2 арт. 23.34.

Як пракаментаваў Павел Пракаповіч: “На суткі не збіраўся нават пасля арышту Паўла Сяргея, бо разумеў, што ў нашым выпадку ўладам пажадана па-ціхаму вынесці спагнанні і “праехаць” гэту сітуацыю. Непрыемна і агідна знаходзіцца на разглядах адміністратыўных спраў, дакладна ўсведамляючы ступень самастойнасці суддзяў, глядзець, як суддзя імкнецца выконваць працэдуры, як акуратна сочыць за тым, каб на яго пытанні падсудныя адказвалі стоячы. Страшна ўявіць, што нас чакае далей. Колькі часу яшчэ мы здолеем пражыць у неправавой дзяржаве, дзе патрабаванні народу нічога не значаць? Сабралі тысячы подпісаў супраць свінакомплексаў, а яны пляваць хацелі. Цярпенне людзей ўжо на мяжы”.

12 траўня ў Маладзечне таксама прайшоў несанкцыянаваны пікет насупраць Маладзечненскага выканкама, нагадвае прэс-служба БХД. Актывісты патрабавалі неадкладна спыніць будаўніцтва свінакомплекса ля вёскі Соўлава і паўторна правесці грамадскія слуханні па свінакомплексах ля Соўлава і Палачан, якія прайшлі з сур’ёзнымі парушэннямі і на фоне шматлікіх пратэстаў жыхароў рэгіёна.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео