BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Памяць Язэпа Булак-Балаховіча ўшанавалі ў Белавежы

12.06.2016
Памяць Язэпа Булак-Балаховіча ўшанавалі ў Белавежы
«Беларуская Нацыянальная Памяць» наведала месца, дзе быў забіты ўдзельнік антыбальшавіцкай барацьбы.

У гадавіну смерці генерала сябры ініцыятывы правялі традыцыйную памятную акцыю — наведалі месца, дзе змагар за незалежнасць Беларусі быў забіты. Кажа старшыня ініцыятывы Анатоль Міхнавец:

— Мы ўшаноўваем памяць Язэпа Булак-Балаховіча, які 11 чэрвеня 1923 года загінуў у Белавежскай пушчы паміж Гайнаўкай і Белавежай. Ён быў забіты савецкімі агентамі за сваю дзейнасць, за змаганне за незалежнасць Беларусі. Жаўнеры Булак-Балаховіча актыўна дзейнічалі змагаючыся з той савецкай уладай, з СССР, як вядома, яны прызнавалі БНР. Хацелі забіць старэйшага брата Станіслава Булак-Балаховіча, які кіраваў усім гэтым супрацівам, ён быў больш вядомы, але яго не было, і яны забілі Язэпа.

Язэп Булак-Балаховіч пахаваны на могілках у Белавежы. Пахаванне генерала, які заўсёды ганарыўся сваёй беларускасцю, стала тут вялікай і важнай падзеяй, адзначае "Радыё Рацыя".

— Мы хочам зрабіць новы крыж, бо той крыж — драўляны, - працягвае Анатоль Міхнавец. - Дакладней мы хочам помнік зрабіць. Я ўжо размаўляў з унукам, бо ёсць унук іншага Булак-Балаховіча, Станіслава Булак-Балаховіча. Унук даў згоду і можа калі атрымаецца ўсё хутка зрабіць дык у верасні на Дзень беларускай вайсковай славы паспрабуем зрабіць адкрыццё. Таксама ёсць ідэя зрабіць фэст памяці Язэпа Булак-Балаховіча, канцэрт. Белавежа знаходзіцца на самай мяжы, ёсць памежны пераход, людзі з Беларусі, асабліва з Берасця і Берсцейскай вобласці, без праблем могуць прыехаць. Паразмаўляем з музыкамі і сфарміруем цікавую праграму.

Язэп Булак-Балаховіч — удзельнік антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918—1920 гадах. Яго брат Станіслаў Булак-Балаховіч - беларускі, польскі і расійскі вайсковы дзеяч. Афіцэр кавалерыі Расійскай імператарскай арміі, генерал-маёр Белай арміі, генерал Асобнага атраду БНР, камандзір дабраахвотніцкіх атрадаў польскай арміі ў 1920 г., удзельнік грамадзянскай вайны ў Гішпаніі на баку генерала Франка. Таксама вядомы як Бацька Булак-Балаховіч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео