BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Валянціна Быкава — у рэанімацыі Віцебскага абласнога шпіталя

08.06.2016
Валянціна Быкава — у рэанімацыі Віцебскага абласнога шпіталя
tut.by
Лекары з нейрахірургічнага аддзялення ацэньваюць стан пабітай невядомым сястры Васіля Быкава як цяжкі.

У сястры пісьменніка дыягнаставаная посттраўматычная пнеўманія, выкліканая наступствамі пераломаў рэбраў. Пакуль трэба адпампоўваць вадкасць з лёгкіх, яе будуць лекаваць ва ўмовах рэанімацыйнага аддзялення. Потым, ёсць верагоднасць, яе перавядуць зноў у Вушацкі шпіталь.

Апрача рэбраў з левага боку, у Валянціны Уладзіміраўны зламаныя плечавая костка злева і запясце правай рукі. Засталося шмат гематомаў, на адной руцэ гіпс.

Яна пры памяці, але не да канца выйшла са стрэсавага стану. Пазнае людзей, размаўляе з лекарамі, распавядае, што з ёю здарылася.

З жахам згадвае напад, які ўчыніў невядомы рабаўнік 27 траўня:

— Я пачула шоргат у бакоўцы, убачыла нейкі цень. Пайшла паглядзець. На мяне нехта накінуўся ззаду, схапіў за галаву, потым за горла, калі я закрычала. А потым шпурнуў мяне, я ўпала, ударылася, пабілася аб парог. Нягоднік уцёк, я яго не разгледзела і не пазнала.

За пару дзён да здарэння Валянціна Быкава атрымала пенсію. Можа, на гэтыя два з нечым мільёны і паквапіўся зламыснік.

Аднавяскоўцы з вёскі Ваўчо Ушацкага раёну кажуць, што цяпер таксама баяцца нападаў. Раней нічога падобнага тут не здаралася, піша Радыё Свабода.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео