BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Віцебску пратэстуюць супраць усталявання помніка Аляксандру Неўскаму

08.06.2016
У Віцебску пратэстуюць супраць усталявання помніка Аляксандру Неўскаму
Віцяблянін Андрэй Кешанюк арганізаваў у інтэрнэце збор подпісаў супраць усталявання помніка.

Заклік падпісацца супраць помніка Аляксандру Неўскаму, які хочуць усталяваць у гістарычным цэнтры Віцебска, спадар Андрэй размясціў у Фэйсбуку на старонцы «Віцебск — вольны горад! Гарадское самакіраванне!»

«Я ведаю, што мой пратэст не адзінкавы і што ён не першы. Але я хачу, каб ён быў афіцыйна зафіксаваны, каб у гарвыканкаме ведалі, што ёсць шмат віцяблян, якія супраць усталявання гэтага помніка. Прынамсі, на плошчы Тысячагоддзя Віцебса, бо да нашага горада, расійскі князь аніякага дачынення не мае. Калі ўжо дужа хочацца, няхай ставяць яго дзе-небудзь у Білева — у раёне новабудоўляў. А заадно закладуць нейкі парк вакол, каб была зелянота. Паставяць там лавачкі для прыхільнікаў, і няхай тыя любуюцца! Але ў гістарычным цэнтры Віцебска аніяк не месца расійскаму князю Неўскаму!» — сказаў Радыё Свабода віцяблянін Андрэй Кешанюк.

На ягоную думку, і ў гарвыканкаме, які ініцыяваў усталяванне гэтага помніка яшчэ ў 2009 годзе, ёсць людзі, нязгодныя з гэтай ідэяй. Але ў горадзе відавочна прысутнічае нейкае «прарасійскае лобі», найверагодней — гэта прадстаўніцтва праваслаўнай царквы і грамадскія арганізацыі прарасійскага кірунку. Падрыхтоўка да ўсталявання помніка ўжо ўступіла ў актыўную стадыю, хоць дагэтуль не раз абвяшчалася, што на гэта няма грошай, і ў гараджанаў не раз прасілі ахвяраванняў...

Пратэсты супраць узьвядзення помніка Аляксандру Неўскаму ў Віцебску загучалі адразу ж, як толькі гарвыканкам абвясціў конкурс праектаў. Гараджане аргументавалі сваю нязгоду тым, што гэтая асоба мае вельмі ўскоснае дачыненне да тутэйшай гісторыі. Падставай для ўшанавання памяці Аляксандра Неўскага ў Віцебску можна лічыць хіба легенду пра тое, што ў віцебскай царкве Звеставання ён нібыта браў шлюб.

Аднак гарадскія ўлады настойваюць на сваім, хоць ужо кажуць, што гэта ня помнік Неўскаму, а «скульптурная кампазіцыя, якая адлюстроўвае рэальны гістарычны факт — сустрэчу князя са сваёй жонкай, прадстаўніцай полацкага і віцебскага княжага дому Аляксандрай (па іншых крыніцах — Параскевай) і сынам Васілём». Кампазыцыя будзе «сведчыць пра рэальную падзею з гісторыі горада» і падкрэсліваць «еднасць старажытнарускіх княстваў, якая садзейнічала эфэктыўнаму процістаянню крыжацкай навале».

Помнік Аляксандру Неўскаму, па ўсёй верагоднасці, хочуць адкрыць на Дзень горада, які ў Віцебску традыцыйна адзначаюць 26 чэрвеня.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео