BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Следчы камітэт: Пальчыс быў затрыманы ў Расіі па беларускай арыенціроўцы

08.06.2016
Следчы камітэт: Пальчыс быў затрыманы ў Расіі па беларускай арыенціроўцы
svaboda.org
Крымінальныя справы ў дачыненні да Эдуарда Пальчыса расследуюцца Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прадстаўнік  Следчага камітэта Юлія Ганчарова:

"Вызначана, што падследны, з'яўляючыся адміністратарам сайта www.1863x.com, размяшчаў на ім матэрыялы, якія змяшчаюць прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці або адрознасці, а таксама адлюстраванні парнаграфічнага зместу. Гэта пацвярджаецца вынікамі праведзеных экспертыз. Першапачаткова да мужчыны была прыменена мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Аднак абвінавачваны вырашыў схавацца ад крымінальнага праследавання і ў кастрычніку 2015 года выехаў за межы Рэспублікі Беларусь. У гэтай сувязі ён быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук. У гэты час расследаванне крымінальнай справы працягваецца, мужчына экстрадаваны з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту”.

Беларускага блогера Эдуарда Пальчыса, вядомага ў інтэрнэце як Джон Сільвер, затрымалі 23 студзеня пры перасячэнні ўкраінска-расійскай мяжы. Да 26 траўня 25-гадовы ўраджэнец Гродзенскай вобласці знаходзіўся ў Бранскім СІЗА. Але ў выніку яго этапавалі  ў следчы ізалятар на Валадарцы ў Мінску

Па словах прадстаўніка Следчага камітэта, ў дачыненні да Пальчыса расследуецца крымінальная справа паводле абвінавачвання ў распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці і ў распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў.

У найбліжэйшы час грамадскія актывісты плануюць правесці шэраг акцый салідарнасці з Эдуардам Пальчысам, паведамляе ў сваім Фэйсбуку кінарэжысёр Вольга Нікалайчык. Падтрымаць акцыі заклікае палітык Павел Севярынец.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео