BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Задаў пытанне чыноўніку пра карупцыю — атрымаў штраф

07.06.2016
Задаў пытанне чыноўніку пра карупцыю — атрымаў штраф
Суддзя Акцябрскага раённага суду на Гомельшчыне Уладзімір Васілеўскі 6 чэрвеня аштрафаваў стваральніка суполкі «Рудабельская паказуха» ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» Андрэя Павука.

Ён прызнаны вінаватым ў паклёпе на намесніка начальніка ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргея Зарычнага, паведамляе “Радыё Свабода”.

«На старонцы „Рудабельскай паказухі“ адзін з удзельнікаў прапанаваў запытацца ў Cяргея Зарычнага, чаму яго вызвалілі з пасады старшыні Акцябрскага райсавету. У звязку з мясцовай гісторыяй, якая мела розгалас, ці не? Паколькі Зарычны ўдзельнічаў у дыскусіі, то я і зрабіў такі запыт. „Салёна“ так запытаў — пра „дэпутацкія душы“, карупцыю. Зарычны напісаў заяву ў міліцыю, што я ўзводжу на яго паклёп. Там склалі адміністрацыйны пратакол, і суд мяне аштрафаваў», — патлумачыў Андрэй Павук.

Паводле блогера, цяпер на яго распачаўся ціск — штрафуюць за паркоўку аўтамашыны на падставе ананімных здымкаў, вынеслі прадпісанне як старшыні жыллёва-будаўнічага кааператыву. І на дадатак пазбаўляюць арэнды памяшкання пад фотастудыю.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео