BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Даследаванне: Беларускае грамадзянства горшае за албанскае і ганскае

03.06.2016
Даследаванне: Беларускае грамадзянства горшае за албанскае і ганскае
У Індэксе якасці грамадзянстваў свету за 2015 год Беларусь апынулася на 82 пазіцыі са 161 магчымай.

Грамадзянства Беларусі ацанілі крыху вышэй за ўкраінскае (87 пазіцыя), але ніжэй за расійскае (60-я), латвійскае (24-я), літоўскае (23-я) і польскае (22-я).

Рэйтынг ацэньвае параметры, якія ўплываюць на якасць жыцця грамадзяніна: маштаб эканомікі, развіццё чалавечага патэнцыялу, грамадскі парадак, стабільнасць, бязвізавы доступ для кароткачасовых паездак, магчымасць бязвізавага пражывання і працы за мяжой (апошнія два маюць падвойную вагу ў параўнаньні з першымі трыма).

Складае яго пяты год кампанія планавання месца жыхарства Henley & Partners разам з прафесарам Дзмітрыем Кочанавым, загадчыкам кафедры канстытуцыйнага права Еўразвязу ва ўніверсітэце Гронінгена ў Нідэрландах.

Лідары рэйтынгу сёлета — Нямеччына, Данія, Фінляндыя, Нарвегія і Ісландыя. Беларусь жа суседнічае з Ганай, Албаніяй і Калумбіяй (месцы 79–81) ды Казахстанам, Гамбіяй і Бенінам (месцы 83–85).

Паводле «ўнутраных» фактараў (эканоміка, чалавечае развіццё, мір і стабільнасць) Беларусь 86-я, паводле «свабоды падарожжаў» (колькасць краінаў з бязвізавым уездам для грамадзяніна) — 102-я, а паводле «свабоды пасялення» (тут улічваюцца паказчыкі чалавечага развіцця і стану эканомікі ў краінах, якія грамадзянін можа наведаць і ў якіх пасяліцца без візы) — 28-я.

У агульным рэйтынгу Беларусь займала 78-е месца летась, 79-е — у 2013-м, 78-е — у 2012-м і 76-е — у 2011 годзе, піша Радыё Свабода.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео