BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Самую вялікую «георгіеўскую стужку» Беларусі знялі... да наступнага года

30.05.2016
Самую вялікую «георгіеўскую стужку» Беларусі знялі... да наступнага года
rumol.org
Яе вывешваюць да Дня перамогі ў другой сусветнай вайне, але ў гонар Расійскай імперыі.

Знікненне самай вялікай у Беларусі 150-метровай «георгіеўскай стужкі» са сцяны аграсядзібы на Магілёўшчыне заўважыў карэспандэнт Свабоды.

У сядзібе пацвярджаюць: стужку знялі, бо «святы прайшлі, чаго ж яна вісець будзе». Але на наступны год «па-любому» вернуць.

На пытанне, як адміністрацыя ставіцца да цяперашняга значэньня чорна-аранжавай стужкі як сімвала расійскага шавінізму, вайны ва Украіне і «сепаратыстаў» на Данбасе, суразмоўца сказаў: «Што вы лухту нейкую пытаеце?» А затым удакладніў, ці карэспандэнт Свабоды не сепаратыст.

«Вы пачытайце, што гэта такое, сімвал чаго гэта! Гэта наогул гвардзейская стужка, гісторыю хоць вывучайце», — кажа прадстаўнік сядзібы.

На ўдакладненне, што падчас Другой сусветнай вайны «гвардзейская стужка» савецкім бокам не ўжывалася (колеры ўжываліся на сцягах гвардзейскага злучэння, на Ордэне Славы 1943 года і медалі «За перамогу над Германіяй» 1945 года, стужка ж выкарыстоўвалася тымі, хто ваяваў на баку нацысцкай Нямеччыны), суразмоўца перапытаў:

«А да чаго тут „на вайне“? Канечне, царскай гвардыі! Мы шануем сваю гісторыю, што мне з вамі размаўляць?»

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео