BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Фатограф давёў да суда справу супраць Белтэлерадыёкампаніі

30.05.2016
Фатограф давёў да суда справу супраць Белтэлерадыёкампаніі
Пазоў тычыцца выкарыстання Беларускім тэлебачаннем яго фотаздымкаў, паказаных у эфіры больш за год таму.

Беларускі фатограф і блогер Антон Матолька заяўляе, што ў яго скралі здымкі. Яшчэ ў сакавіку 2015 года ён накіраваў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ліст-прэтэнзію, у якім напісаў пра парушэнне аўтарскіх правоў і нанясенне маральнай шкоды. Фатограф прапанаваў публічна прынесці прабачэнні ў выпуску навін на “Беларусь 1”, заплаціць 10 млн рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды і 5 млн 400 тысяч — у якасці кампенсацыі парушэння маёмасных правоў.

Тады старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў сваім адказе паведаміў фатографу, што фота было ў “свабодным доступе” ў інтэрнэце і што аўтар здымкаў не забараніў іх выкарыстанне. Прэтэнзію Матолькі Давыдзька назваў “неабгрунтаванай”, пры гэтым спаслаўшыся на законы “Аб аўтарскім праве і сумежных правах” і “Аб сродках масавай інфармацыі”. 

Цяпер справу фатографа супраць БТ будзе разглядаць Вярхоўны суд Беларусі. Папярэднія слуханні па зыску прызначаныя на 9 чэрвеня, паведамляе сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео