BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міністэрства інфармацыі блакуе сайт “Вясны”

28.05.2016
Міністэрства інфармацыі блакуе сайт “Вясны”
Наведвальнікі сайта spring96.org, якія працуюць у дзяржаўных установах, ад 27 мая не змогуць адчыніць інфармацыйны рэсурс Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

На маніторы адразу ўзнікае надпіс: "Ресурс заблокирован в соответствии с законодательством РБ".

Хутчэй за ўсё, сайт “Вясны” з 27 мая ў чарговы раз унесены ў спіс абмежаванага доступу для карыстальнікаў ў дзяржаўных установах, установах адукацыі і культуры і заблакаваны некаторымі правайдэрамі.

У мінулым годзе, з 1 студзеня ў Рэспубліцы Беларусі ўступіў у сілу дапоўнены Закон аб сродках масавай інфармацыі, згодна з якім інтэрнэт-сайты могуць быць заблакаваныя пры размяшчэнні неналежнай інфармацыі. Гэтая працэдура прадугледжвае папярэдняе вынясенне двух папярэджанняў, аднак па рашэнні Міністэрства інфармацыі доступ можа быць абмежаваны і за аднаразовае парушэнне заканадаўства.

Прычым прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі не агалошваюць спісаў сайтаў, доступ да якіх абмежаваны, і не называюць прычыны іх блакіроўкі, зазначаюць у «Вясне».

Для абыходу цэнзуры ў інтэрнеце карыстальнікі могуць выкарыстоўваць магчымасць доступу да заблакаваных рэсурсаў праз іншыя дазволеныя рэсурсы. Як адчыніць заблакаваны сайт – можна падрабязна даведацца тут.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео