BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гомельскі актывіст АГП просіць абароны ў ААН

27.05.2016
Гомельскі актывіст АГП просіць абароны ў ААН
Эдуард Нелюбовіч. Фота Радыё Свабода
Эдуард Нелюбовіч звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Гамяльчанн абскарджвае ў Камітэце ААН па парвах чалавека забарону чыноўнікамі трох мірных сходаў: 15 сакавіка 2014 года - пікету супраць парушэння гарвыканкамам правоў і свабод грамадзян, 7 лістапада - вулічнага шэсця супраць Расіі ў сувязі з падтрымкай сепаратызму ва Украіне і 22 лютага 2015 года - флэшмобу святкавання гадавіны уцёкаў у Расію экс-прэзідэнта Украіны, паведамляе "Гомельская вясна".

Спачатку актывіст спрабаваў дамагчыся праўды на нацыянальным узроўні, "але беларуская Феміда стала на бок чыноўнікаў". "На бок чыноўнікаў стала і Генеральная пракуратура, куды я звяртаўся з нагляднымі скаргамі", - кажа Эдуард Нелюбовіч. Пасля таго, як усе ўнутраныя сродкі прававой абароны былі вычарпаныя, я прыняў рашэнне аб пошуку справядлівасці на міжнародным узроўні, - дадаў ён.

Актывіст просіць камітэт прызнаць факт парушэння Рэспублікай Беларусь яе правоў у адпаведнасці з артыкулам 19 (свабоднае выказванне свайго меркавання) і артыкулам 21 (свабода мірных сходаў) Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама рэкамендацыі ААН для уладаў аб прывядзенні нацыянальнага заканадаўства аб масавыхмерапрыемствах і практыкі яго прымянення ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі краіны.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамог актывісту звярнуцца ў міжнародную інстанцыю адзначае, па скаргах гомельскіх актывістаў Камітэт ААН па правах чалавека ўжо неаднаразова прымаў рашэнні, у якіхканстатаваў факты парушэння правоў на мірныя сходы і як следства на выказванне меркавання.

"На сёння міжнародныя эксперты ў Жэневе восем разоў прызнавалі забароны гомельскіх чыноўнікаў парушэннем права на мірныя сходы, рэкамендавалі ўраду Беларусі прывесці нацыянальнае заканадаўства і практыку яго прымянення ў адпаведнасць са сваімі міжнароднымі абавязацельствамі, аднак беларуская ўлада пакуль паўтарае адно - рашэнні ААН носяць рэкамендацыйны характар", - заявіў юрыст.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео