BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міністр спорту: Мы б і без скандалу ў СМІ накіравалі Гуркова на чэмпіянат свету!

25.05.2016
Міністр спорту: Мы б і без скандалу ў СМІ накіравалі Гуркова на чэмпіянат свету!
Аляксандр Шамко адказаў на пытанні журналістаў у сувязі з выхадам у паўфінал на чэмпіянаце па тайскім боксе беларуса Віталя Гуркова.

Еўрарадыё: Беларускі баец муай-тай Віталь Гуркоў выйшаў у паўфінал на чэмпіянаце свету па тайскім боксе. Радуецеся яго поспехам?

Аляксандр Шамко: Я падтрымаў яго ў тым плане, каб ён паехаў у гэтую паездку…

Еўрарадыё: Гэта была ваша ініцыятыва ў вырашэнні праблемы з фінансаваннем яго паездкі на чэмпіянат?

Аляксандр Шамко: Даведаўшыся пра праблему, мы падтрымалі яго. Я лічу, што калі перамог на чэмпіянаце рэспублікі, ён самы моцны, і ён павінен ехаць і даказваць свае прэтэнзіі на сусветным першынстве. Гэта відавочна, і пытанне для мяне пра фінансавую няздольнасць не стаяла. Грошы знайшлі і гэтае пытанне было больш… падагрэтым, магчыма, у выніку нейкіх інтэрпрэтацый выказванняў спартсменаў, трэнераў… Дай Божа, каб ён выступіў там годна. Пакуль добра ідзе. А па вяртанні прааналізуем усё, паглядзім.

Еўрарадыё: Вы хочаце сказаць, што калі б у сацсетках шум не ўзнялі і людзі не пачалі збіраць грошы Віталю на паездку, Мінспорту ўсё адно б пытанне вырашыла?

Аляксандр Шамко: Вядома! Ён самы моцны на чэмпіянаце Беларусі. Таму, калі гэтая інфармацыя абвастрылася, адказ быў адназначны. Мы перагаварылі з кіраўніцтвам федэрацыі, з галоўным трэнерам… Пытанне крыху падагрэтае СМІ.

Выступленне Гуркова на спаборніцтвах было пад пытаннем. Віталь, які акрамя таго спявае ў гурце Brutto, выйграў чэмпіянат Беларусі, але пасля высветлілася, што ў Міністэрства спорту нібыта няма грошай на паездку. Менш, чым за адзін дзень прыхільнікі спартсмена сабралі неабходныя тры тысячы еўра. Пасля гэтага грошы знайшлі і чыноўнікі. У выніку сабраныя сродкі Гуркоў паабяцаў перадаць дзіцячаму дому.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео