BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Для затрыманых у Жодзіне актывістаў адмовіліся прыняць ваду і ежу

22.05.2016
Для затрыманых у Жодзіне актывістаў адмовіліся прыняць ваду і ежу
У ізалятары часовага ўтрымання ў Жодзіне працягваюць знаходзіцца актывісты, якіх затрымалі 20 траўня на мясцовым рынку падчас мітынгу салідарнасці з прадпрымальнікамі.

Паводле сустаршыні БХД Паўла Севярынца, у турме трымаюць прадпрымальніка і грамадcкага актывіста Алеся Макаева, актывіста БХД Паўла Пракаповіча, гомельскага прадпрымальніка Міхала Латышава і актывіста «Маладога фронту» Паўла Старавойтава. Пра ўмовы іх утрымання нічога невядома.

«Учора вызвалілі толькі Алеся Абрамовіча, бо ён інвалід. А калі ён спрабаваў перадаць хлопцам у ізалятар ваду і ежу, дык міліцыянты адмовіліся прымаць, сказалі прыходзіць у панядзелак, бо пакуль"няма начальства". Мяркую, суды над затрыманымі пачнуцца ў панядзелак, у Жодзіна. Судзіць будуць 6 чалавек, яшчэ Івана Помаза і Алеся Абрамовіча, на якіх таксама склалі пратаколы», — паведаміў карэспандэнту "Радыё Свабода" Павал Севярынец.

29 траўня аргкамітэт прафсаюзу «Салідарнасць» зладзіў на рынку ў Жодзіна мітынг салідарнасці з прадпрымальнікамі, якія пратэстуюць супроць 222 указу Аляксандра Лукашэнкі. Паводле сведак, акцыя доўжылася каля 40 хвілін. Пасля мітынгу, які міліцыя здымала на відэа, актывісты пачалі хадзіць па рынку і раздаваць людзям агітацыйныя матэрыялы. Тады паступіў загад і ўсіх актывістаў затрымалі.

«Гэтак у Беларусі нараджаецца наша «Салідарнасць», — мяркуе актывіст апазіцыі Павал Севярынец.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео