BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Топ-5 цікавостак ночы музеяў

21.05.2016
Топ-5 цікавостак ночы музеяў
©Shutterstock
Штогод у траўні музеі па ўсім свеце запрашаюць наведнікаў у начны час.

Гэтая традыцыя бярэ пачатак у 1997 годзе ў Берліне, пасля эстафету пераняў Парыж. Мода на начныя культурніцкія імпрэзы дайшла і да Беларусі.

"Радыё Свабода" сабрала для вас самыя цікавыя падзеі мінскай «Ночы музеяў».

1. #БудзьПетрусём

21 траўня ў музеі імя Пятруся Броўкі а 17-й гадзіне пачнецца імпрэза, падчас якой арганізатары абяцаюць «варкшопы для інтэлектуалаў», «аудыёвізуальнае пагружэньне ў ляндшафт балтыйскага рэгіёну і ў вір інструмэнтальнай энэргетыкі». У 18:30 пачнецца адкрытая лекцыя — літаратуразнаўцы распавядуць, ці марыць штучны інтэлект пра Нобэлеўскую прэмію, пазьней наведнікаў чакае чытацкі маратон, майстар-кляс па шахматах і відэаарт-праграма «Плянэта К». Да 18:00 уваход у музэй вольны, пасьля будзе каштаваць 50 000 рублёў. Але калі Ваша імя — Пятрусь, уваход для Вас бясплатны на працягу ўсёй «Ночы музэяў».

Менск, вуліца Карла Маркса, 30.

2. Начная экскурсія з ліхтаром па літаратурным Мінску

У суботу ў 22:00 кнігарня «логвінаЎ» і пісьменьнік Адам Глобус правядуць бясплатную экскурсію для аматараў беларускай літаратуры. Адам Глобус з ліхтаром у руках пакажа дом, дзе жыў Уладзімер Караткевіч, дзе працаваў Міхась Стральцоў, дзе адпачываў Анатоль Сыс. Мерапрыемства завершыцца каля ганку кнігарні «логвінаЎ», а кожны экскурсант атрымае ад арганізатараў «літаратурны пунш».

Сустрэча каля кнігарні «Веды», Менск, вуліца Карла Маркса, 36.

3. Для аматараў кіно, моды і Сашы Варламава

Суботнім вечарам усіх, хто захапляецца модай чакае падарунак ад Музэю гісторыі беларускага кіно. Тут адбудзецца тэматычная выстава аўтарскіх аксэсуараў і эксклюзіўнай хэндмэйд-біжутэрыі ад літоўскіх, беларускіх, расейскіх і амэрыканскіх дызайнэраў. Наведнікі атрымаюць магчымасьць прыняць удзел у модным паказе і сфатаграфавацца ў «кіношным» вобразе. Адметны момант вечара — выступ гісторыкаў моды Сашы Варламава і Тацяны Церашковіч. Пачатак а 18-й гадзіне. Кошт уваходу ад 40 да 60 тысяч рублёў.

Менск, вуліца Сьвярдлова, 4.

4. «Усе любяць коцікаў»

Выстава коцікаў прадоўжыцца з 19 да 31 траўня, а ў суботу 21 траўня ад 18:00 і да 2:00 у Музэі ката ў Менску гасьцей чакае начная ілюмінацыя, пэрформансы, гульні з катамі і конкурсы. Кожная ноч будзе прысьвечаная пэўнай пародзе: бэнгальскім, тыгравым, шатляндзкім катам. Уваход каштуе ад 50 да 70 тысяч.

Менск, праспэкт Дзяржынскага, 11.

5. Drink & Draw

Адкрыты майстар-кляс па жывапісе пройдзе 21 траўня ў багемнай атмасфэры ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Наведнікам прапануюць самім паспрабаваць сябе ў ролі ўсясьветна вядомых мастакоў, а падчас творчай працы арганізатары пачастуюць кавай альбо келіхам віна. Кошт лепш удакладніць па тэлефоне +375 29 535-00-35.

Менск, праспэкт Незалежнасьці, 47.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео