BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

З Беларусі дэпартавалі добраахвотніцу "Правага сектару"

15.05.2016
З Беларусі дэпартавалі добраахвотніцу "Правага сектару"
В Украине
Фота з Фэйсбука Аліны Фартуны.
Аліна Касоўская, якая ваявала ў складзе «Правага сектару», праводзіла ў Беларусі адпачынак.

Украінку, якая ваявала на Данбасе ў складзе добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сектар», затрымалі ў Мінску пасля таго, як яна скончыла размаўляць з журналістам «Белсату», паведамляецца на сайце тэлеканала. Аліну «Фартуну» Касоўскую і Алеся Залеўскага разам з аператарам схапілі людзі ў цывільным, калі яны выходзілі з пад’езда. Ананімы зацягнулі іх у мікрааўтобус без апазнавальных знакаў.

«Яны не прадставіліся і не задавалі ніякіх пытанняў», – распавядае Алесь Залеўскі.

Пасля журналістаў і жаўнерку прывезлі ў Савецкае РУУС, адкуль украінку адвезлі на лётнішча, а журналістаў адпусцілі.

Касоўская знаходзілася ў Беларусі ад трэцяга траўня, праводзіла тут свой адпачынак, наведваючы Магілёў, Віцебск ды Мінск.

«Тое, што за мной сочыць КДБ, я заўважала ад самага пачатку, прычым у розных гарадах», – заявіла дзяўчына ў размове з тэлеканалам.

У Гомлі яна завітала да бацькоў Міхася Жызнеўскага і збіралася ў Берасце, на магілу Алеся Чаркашына.

Падчас паездкі дзяўчына атрымала «ад беларускіх патрыётаў» грошы для беларускіх і ўкраінскіх добраахвотнікаў, якія ваююць на Данбасе на ўкраінскім баку.

«Сёння пры выхадзе з падʼезду дому, дзе я спынялася, мяне затрымала КДБ. Яны забралі мае рэчы і ператрэслі іх без маёй прысутнасці. Хацелі таксама забраць планшэт, які я атрымала ад неабыякавых беларусаў на патрэбы валанцёраў, але я не дала. Таксама ў мяне канфіскавалі нож», – распавядае Аліна. – «Потым мяне адвезлі ў аэрапорт і прымусілі набыць білет на самалёт».

«Здаў хтосьці з псеўдапатрыётаў Беларусі. Пагрозамі прымусілі купіць авіябілет на валанцёрскія грошы (сябры, прабачце). Перакапалі рэчы без маёй прысутнасці. Сяджу ў аэрапорце пад канвоем», – паведаміла Аліна ў сваім «Фэйсбуку» з лётнішча.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео