BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Гарошкаве прэзентавалі цудам ацалелы зборнік Анатоля Сыса

15.05.2016
У Гарошкаве прэзентавалі цудам ацалелы зборнік Анатоля Сыса
svaboda.org
У паэтычны зборнік Анатоля Сыса «Берагі майго юнацтва» ўвайшлі звыш ста шасцідзесяці вершаў, напісаных перадусім у студэнцкія гады, а таксама невядомыя творы пазнейшых часоў.

Большасьць з іх раней нідзе не друкаваліся, піша "Радыё Свабода".

Сябра і аднакурснік Сыса, знаны паэт і бард Эдуард Акулін, згадвае: 

«Доўга лічылася, што самая першая кніга Анатоля, якую ён напісаў яшчэ ў студэнцкія гады, страчана. Сам Анатоль казаў нам, сваім сябрам, што спаліў рукапіс. Насамрэч гэты рукапіс пасля смерці Анатоля, вялікага, геніяльнага паэта Беларусі, захоўваўся ў яго роднай хаце. Менавіта з гэтай кнігі Анатоль пачаўся як паэт».

Прадмову да новай кнігі Сыса «Берагі майго юнацтва» напісаў ягоны сябар, цяперашні кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі:

«Увосень 2010 году падчас штогадовага паэтычнага свята мы з Сержуком Сысам даведаліся ад сястры Тамары пра існаванне нейкага неразабранага архіву. Сталі пераглядаць — гэта быў неверагодны сюрпрыз. Некаторыя з вершаў я чуў ад Анатоля, калі вучыліся ва ўніверсітэце, хаця ён гаварыў усім і ўсюды, што спаліў усе свае ўніверсітэцкія вершы».

Без Эдуарда Акуліна, якому давяралі сёстры як паэту і якога ў тую восень не было ў Гарошкаве, Бяляцкі з Сержуком Сысам не адважыліся ацэньваць знаходку. Гэта здарылася ўжо, як распавёў Бяляцкі, у наступны прыезд — у траўні 2011 году:

«Частку знаходкі мы з Акуліным прэзентавалі ў часопісе „Дзеяслоў“, а пасля ўжо было не да вершаў, бо мяне адправілі за краты. Праца спынілася на тры гады. І калі я выйшаў на волю, мы вырашылі працягнуць справу».

Як лічыць Бяляцкі, паэт Сыс меў сваё асэнсаванне свету, якое перапляталася са старажытнай магіяй беларускіх замоваў, з іх чароўнымі рытмікай і духам, што бяруць вытокі з паганскай мінуўшчыны.

Выкладчык Гомельскага ўніверсітэту Іван Штэйнер звярнуў увагу на талент Сыса да пародыі. І зачытаў верш «Хлопец не промах», падставай для якой стаў радок паэта з Гомельшчыны Уладзіміра Верамейчыка: «А ты ня ўмела цалавацца...».

Ці помніш, нам было па дваццаць,
Як за акном вясна плыла?
А ты ня ўмела цалавацца,
Дарма што з гораду была.
Я ж бессаромны быў ад роду,
Граза сабак, чужых садоў,
І цалаваў дзяўчат бяз згоды
Яшчэ з шаснаццаці гадоў.

На падворку гучалі песні на словы Анатоля Сыса, іншых беларускіх паэтаў у выкананні бардаў Тацяны Грыневіч-Матафонавай, Вольгі Гардзейчык, Сяргея Бурака й Кацярыны Ваданосавай, Аляксея Галіча, Змітра Бартосіка.

Гучаў і верш у выкананні самога Анатоля Сыса — на свяце быў прэзентаваны таксама ўнікальны аўдыядыск, у якім сабраны галасы шасцідзесяці беларускіх паэтаў.

Мастак Алесь Квяткоўскі падараваў сёстрам паэта, Тамары і Валянціне, напісаны партрэт Анатоля Сыса — у спадзеве, што неўзабаве іх родная хата ў Гарошкаве стане літаратурным музеем.

Традыцыйнае свята паэзіі, якое штогод ладзілася ў кастрычніку і прымеркавана было да дня народзінаў Анатоля Сыса, ад сёлетняга травеня перанесена на вясну.  «Не так важная дата — куды важней памяць пра паэта», — лічыць Барыс Пятровіч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео