BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзень, калі не стала мовы, бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня”

14.05.2016
Дзень, калі не стала мовы, бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня”
14 траўня 1995 года Беларусь пазбавілася "Пагоні", бел-чырвона-белага сцяга і беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай.

Еўрарадыё сабрала ў адным невялікім тэксце ўсе факты, якія трэба памятаць пра рэферэндум 1995 года.

Хто быў ініцыятарам?

Асабіста Аляксандр Лукашэнка. На той час прэзідэнтам ён быў менш, чым год. У Мінску яшчэ праходзілі шматтысячныя мітынгі апазіцыі, а міліцыя сур'ёзна пабойвалася дэманстрантаў.

У лютым 1995 года Лукашэнка абвясціў пра намер правесці рэферэндум. 11 красавіка дэпутаты Вярхоўнага Савета большасцю галасоў выказаліся "за" і прызначылі дату ― 14 траўня. Але выступілі супраць вынясення на ўсенароднае абмеркаванне трох з чатырох прапанаваных пытанняў. Лукашэнка заявіў, што бярэ адказнасць за правядзенне рэферэндуму на сябе і прыгразіў прыпыніць дзейнасць парламента ў выпадку, калі Вярхоўны Савет не зменіць сваю пазіцыю. У знак пратэсту дэпутаты фракцый БНФ на чале з Зянонам Пазняком і БСДГ на чале з Алегам Трусавым распачалі галадоўку ў Авальнай зале і засталіся там начаваць у ноч з 11 на 12 красавіка. Ноччу на падставе таго, што было паведамленне аб мініраванні будынка парламента (па дадзеных следства, паведамленне сапраўды мела месца, аднак асобу яго аўтара высветліць не ўдалося), у залу пасяджэнняў быў уведзены АМАП і супрацоўнікі службы бяспекі прэзідэнта, якія гвалтам выправадзілі дэпутатаў. Раніцай народныя абраннікі сцвярджалі, што іх эвакуацыя суправаджалася збіццём, следства па справе насамрэч зафіксавала наяўнасць у іх цялесных пашкоджанняў.

Якія пытанні былі вынесеныя на галасаванне?

1. Аб наданні рускай мове статуса дзяржаўнай.
2. Аб змене дзяржаўнай сімволікі.
3. Аб падтрымцы дзеянняў прэзідэнта, накіраваных на ўзмацненне інтэграцыі з Расіяй.
4. Аб неабходнасці ўнясення змяненняў у Канстытуцыю, якія прадугледжваюць магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета прэзідэнтам у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі.

Пры гэтым галасаванне па чацвёртым пытанні мела рэкамендацыйны характар. То бок яго вынікі не павінны былі абавязкова ўлічвацца ўладамі.

Як прагаласавалі людзі?

Па-рознаму. Найбольшую падтрымку Лукашэнка атрымаў па пытанні надання рускай мове статуса дзяржаўнай і інтэграцыі з Расіяй. За гэта прагаласавала роўная колькасць удзельнікаў рэферэндуму ― па 83,3%.

Яшчэ 77,7% падтрымала Лукашэнку ў пытанні магчымасці распускаць парламент. І менш за ўсё беларусаў пагадзілася памяняць дзяржаўныя сімвалы ― 75,1%. Цікава, якімі б маглі быць вынікі такога галасавання сёння.

Ці былі парушэнні падчас галасавання?

Падчас галасавання, відаць, не. На думку Міхаіла Пастухова, які ў 1995 годзе быў суддзёй Канстытуцыйнага суда, няма ніякіх падставаў лічыць гэты рэферэндум несапраўдным. Пастухоў лічыць, што сур'ёзных парушэнняў законнасці ў ходзе галасавання не было.

З іншага боку, ёсць пытанні да законнасці самога рэферэндуму. Былы дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык неаднаразова заяўляў пра шматлікія парушэнні падчас галасавання. Паводле яго, беларускае заканадаўства забараняла выносіць на галасаванне пытанні, што датычаць нацыянальна-гістарычнай ідэнтычнасці. Да таго ж на ўсіх участках, дзе знаходзіліся назіральнікі ад БНФ, былі зафіксаваныя разнастайныя парушэнні. А вынікі рэферэндуму так і не былі зацверджаныя Вярхоўным Саветам 12-га склікання. За іх прагаласавалі ўжо дэпутаты наступнага парламента. І гэта таксама прычына заявіць, што вынік рэферэндуму 1995 года прызнаваць законнымі нельга. Справа ў тым, што плебісцыт змяняў Канстытуцыю, а Галоўны закон краіны нельга было мяняць раней, чым за паўгода да выбараў у парламент.

Рэакцыя Расіі

З гэтым усё прадказальна. У заяве Дзяржаўнай думы Расіі гаварылася, што яна "з натхненнем успрыняла вынікі прамога народнага волевыяўлення 14 траўня 1995 года, якое пацвердзіла няўхільнае імкненне беларускага народа да яднання з Расіяй... Выказаная пазіцыя беларускага народа па пытаннях пра стасункі з Расіяй, аб статусе рускай мовы і аб дзяржаўнай сімволіцы стала пераканаўчым сведчаннем глыбокага разумення карэнных інтарэсаў двух нашых брацкіх народаў".

Што было з гербам і сцягам на парламенце

"Пагоню" з будынка на плошчы Незалежнасці знялі даволі хутка з дапамогай крана, і яна яшчэ некалькі гадоў ляжала ў дварах на зямлі. Далейшы яе лёс невядомы. А вось бел-чырвона-белы сцяг 16 траўня былы намеснік загадчыка сельгасаддзела Магілёўскага абкама КПБ, кіраўнік спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Іван Ціцянкоў зняў з даху Дома ўрада. Сцяг быў разарваны на сувеніры, на яго кавалках Ціцянкоў распісваўся асабіста.

 Ці можна адмяніць вынікі рэферэндуму 1995 года?

Можна. Прынамсі, так лічыць той жа Міхаіл Пастухоў. Аналіз фактаў паказвае, што вынікі рэферэндуму наконт "надання рускай мове роўнага статусу з беларускай" з прававога пункту гледжання з’яўляюцца нікчэмнымі і падлягаюць адмене.

 Як можна змяніць сітуацыю і як можна ануляваць вынікі незаконнага рэферэндуму?

“У прынцыпе, зрабіць гэта не так складана. Але для гэтага патрэбныя адпаведныя ўмовы. Галоўная з іх — узнаўленне ў Рэспубліцы Беларусь асноў дэмакратыі, дзяржаўнасці і законнасці. Тады пытанне аб канстытуцыйнасці травеньскага рэферэндуму непазбежна стане на парадак дня. Новы склад Канстытуцыйнага суда, утвораны дэмакратычным шляхам, зможа разгледзець пытанне аб дзяржаўнай мове і прыняць па ім законнае рашэнне", ― гаварыў Пастухоў у адным з інтэрв'ю. То бок фактычна вярнуць "Пагоню" і пазбавіць рускую мову статуса дзяржаўнай можна простым пасяджэннем суда.

 Цікавы факт

Як жа без гэтага. Да 4 лютага 1997 года ― амаль два гады ― над будынкам Канстытуцыйнага суда на вуліцы Карла Маркса так і не быў узняты дзяржаўны сцяг. Бел-чырвона-белы знялі, а новы-стары чырвона-зялёны не вывешвалі. Ён з'явіўся над будынкам толькі 4 лютага 1997 года.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео