BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Amnesty International асудзіла пакаранне смерцю Сяргея Іванова

13.05.2016
Amnesty International асудзіла пакаранне смерцю Сяргея Іванова
22-гадовы беларус Сяргей Іваноў быў пакараны смерцю ў ноч на 18 красавіка. Ён стаў першым чалавекам, пакараным смерцю з лістапада 2014 году.

Сям’я Сяргея Іванова даведалася пра гэта толькі ў траўні, пасля таго як прысуд быў прыведзены ў выкананне. Сваякі не атрымалі ніякага папярэджання, ім не далі права на апошнюю сустрэчу з Івановым. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам яго цела ня будзе вернута ім для пахавання, і месца пахавання ня будзе раскрывацца, паведамляе «Радыё Свабода». Асабістыя рэчы Іванова не былі вернутыя сям’і. Цяпер сям’я павінна атрымаць ад беларускіх уладаў пасведчанне аб яго смерці.

У сакавіку 2015 году Сяргей Іваноў быў прызнаны вінаватым у забойстве 19-гадовай жанчыны ў 2013 годзе і прысуджаны да смерці. Камітэт ААН па правах чалавека прасіў аб адтэрміноўцы выканання на час разгляду гэтай справы. Такія запыты абавязковыя для дзяржаў — удзельніц першага Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Беларусь далучылася да гэтага пратаколу ў 1992 годзе. Нягледзячы на гэта, і ў парушэнне абавязанняў Беларусі ў галіне правоў чалавека, смяротны прысуд Сяргею Іванову быў выкананы.

Amnesty International заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць усе смяротныя пакаранні і ўсталяваць мараторый з мэтай адмены смяротнага пакарання.

Прынамсі тры чалавекі застаюцца ў камеры смяротнікаў у Беларусі. Гэта Іван Кулеш, Генадзь Якавіцкі і Сяргей Хмялеўскі. Amnesty International заклікае беларускія ўлады спыніць ужо запланаваныя смяротныя пакаранні і неадкладна адмяніць вынесеныя смяротныя прысуды.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео