BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сёння ў Беларусі адзначаюць Радаўніцу

10.05.2016
Сёння ў Беларусі адзначаюць Радаўніцу
фота svaboda.org
Радаўніца (Радуніца, Раданіца) - гэта адно са старажытнейшых святаў, якое адыходзіць каранямі ў язычніцкія часы ўсходніх славян і звязанае з культам продкаў.

У Радаўніцу беларусы наведваюць могілкі, моляцца аб супакоі душ сваіх блізкіх і дзеляцца з імі радасцю ад уваскрасення Хрыста. 

Па традыцыі ў гэты дзень непажадана штосьці сеяць або садзіць. Напярэдадні Радаўніцы гаспадыні гатавалі стравы для памінання на могілках, прычым колькасць страў павінна была быць няцотнай. Усё прыгатаванае складвалася ў вялікую палатняную хустку, туды ж клалі асвечаныя на Вялікдзень фарбаваныя яйкі. Раніцай людзі ішлі ў царкву, паміналі блізкіх, а пасля абеду адпраўляліся на могілкі.

Жанчынам над магіламі належала галасіць, а мужчыны павінны былі качаць асвечанае яйка са словамі "Хрыстос уваскрэс". Затым усе моўчкі рассаджваліся вакол магілы і даставалі стравы. Урачыстая трапеза пачыналася з запрашэння нябожчыка. Пасля трапезы крыху ежы і пітва пакідалі для памерлых, а рэшткі раздавалі жабракам.

Сення з наведвальнікаў, якія прыбылі на гарадскія могілкі Мінска на аўтамабілях, плата за ўезд спаганяцца не будзе. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара УП «Спецкамбінат КБА» Сяргей Тур.

Ен распавеў, што ў летні перыяд гарадскія могілкі пачынаюць працу з 08:00. Але калі на Радаўніцу хтосьці прыедзе раней, перашкаджаць работнікі могілак не будуць, сказаў Сяргей Тур агенцтву «Мінск-Навіны».

«Масавае наведванне месцаў пахаванняў традыцыйна пачынаецца пасля 10:00 і працягваецца прыкладна да 15:00. Калі ёсць магчымасць, пажадана прыехаць раней ці крыху пазней », - сказаў намеснік дырэктара.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео