BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Былога палітвязня Андрэя Гайдукова аштрафавалі за расцяжку

03.05.2016
Былога палітвязня Андрэя Гайдукова аштрафавалі за расцяжку
Разгляд справы аб адмінстратыўным правапарушэнні ў дачыненні да Андрэя Гайдукова адбыўся 2 мая ў будынку Наваполацкага ГАУС.

Сябра аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 28 красавіка, падчас вывешвання расцяжкі “Праца – права, а не абавязак”.

Справу разглядаў намеснік начальніка аддзела унутранных спраў Наваполацкага па ідэалагічнай і кадравай рабоце Шэндзель В.Н. У якасці сведкі выступаў супрацоўнік Наваполацкага ГАУС Аляксандр Барэткін, паведамляе «Вясна».

Шэндзель паведаміў, што Гайдукоў, згодна з матэр’яламі справы, размясціў расцяжку, у месцы дзе размяшчэнне інфармацыйных матэрыялаў нерэкламнага характара забаронена, чым парушыў п.17 Правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населенных пунктаў. А.Гайдукоў не прызнаў сябе вінаватым у дадзенным правапарушэнні.

Ён паведаміў, што вывешваў расцяжку, але пасля фатаграфавання, збіраўся яе зняць. Сведка Барэткін патлумачыў, што далейшыя дзеянні Гайдукова былі яму не вядомыя, ён падцвердзіў, што перад затрыманнем Гайдукоў пачаў падымацца па насыпу на мост і рухаўся у бок расцяжкі, але калі пачалося затрыманне ён спрабаваў збегчы.

Трэба адзначыць, што са слоў А.Гайдукова, гэта ужо было трэцяе вывешванне расцяжкі у гэты дзень і два разы ён рабіў фотаздымак і здымаў расцяжку.

Нарэшце В. Шэндзель, прыйшоў да высновы, што сабрана дастаткова доказаў віны А.Гайдукова і пастанавіў, згодна с ч.2 арт. 21.14, накласці на яго штраф у памеры 10 базавых велічынь (2 100 000 бел. руб.).

Андрэй Гайдукоў плануе абскардзіць дадзеную пастанову намесніка начальніка ГАУС Наваполацкага гарвыканкама ў судзе.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео