BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

5-6 мая 2016 года ў НАН Беларусі адбудзецца Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры

03.05.2016
5-6 мая 2016 года ў НАН Беларусі адбудзецца Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры
На кангрэс збяруцца больш за 300 даследчыкаў, вучоных і спецыялістаў па культуралогіі, гісторыі, этнаграфіі, літаратура- і мовазнаўстве з розных куткоў планеты.

Арганізатарамі маштабнага мерапрыемства выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Беларусі” і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Галоўная мэта Міжнароднага навуковага кангрэса беларускай культуры - захаванне гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, навуковы аналіз сучаснага стану нацыянальнай культуры, паведамляе прэс-служба НАН Беларусі. Форум закліканы садзейнічаць развіццю даследаванняў айчыннай культуры ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук як у Беларусі, так і за яе межамі, а таксама спрыяць пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва вучоных розных краін.

Пасяджэнні Кангрэса будуць праходзіць у фармаце тэматычных блокаў і закрануць разнастайныя аспекты развіцця і вывучэння беларускай культурнай прасторы. Сярод тэм, якія будуць абмеркаваны ўдзельнікамі форуму: нацыянальная культура, мова і літаратура; культура рэгіёнаў Беларусі і нацыянальных супольнасцей; беларуская дыяспара ў свеце: этнакультурныя працэсы, гісторыя і сучаснасць; гісторыка-культурная спадчына, музеі, запаведнікі; традыцыйная культура, архітэктура і дызайн; выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва; музычнае мастацтва; тэатральнае мастацтва і інш.

Падчас Кангрэса будуць працаваць выставы выратаваных беларускімі рэстаўратарамі артэфактаў, навуковых выданняў. Госці Кангрэса наведаюць Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Музей старажытнабеларускай культуры, Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь.

Адкрыццё Кангрэса - 5 мая 2016 года ў 10.00 у Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, 2 паверх). З праграмай мерапрыемства можна азнаёміцца тут.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео