BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

За ахінею віцэ-прэм'ера Калініна журналістцы АНТ пагражае звальненне?

02.05.2016
За ахінею віцэ-прэм'ера Калініна журналістцы АНТ пагражае звальненне?
Як паведамілі інфармаваныя крыніцы, журналістку АНТ (імя пакуль не называюць) на месяц адхілілі ад эфіру за тое, што яна паставіла ў эфір ахінею віцэ-прэм'ера Калініна пра "самыя сучасныя трафікі".

Таксама за гэты час мусіць вырашыцца пытанне аб яе звальненні з канала, паведамляе "Наша Ніва".

Маўляў, заўвагі што да яе працы ў кіраўніцтва АНТ былі і раней, але інцыдэнт з віцэ-прэм'ерам стаў апошняй кропляй.

«Усе сінхроны [фрагменты інтэрв'ю — рэд.] трэба выпісваць словамі, каб было зручней мантаваць. А яна гэтага не зрабіла, паставіўшы так. Вось у чым палягае парушэнне вытворчага працэсу. Не тое, што яе пакаралі менавіта за словы Калініна, быў адыход ад інструкцыі», — паведаміла крыніца.

Трохі раней кіраўнік інфармацыйнага вяшчання АНТ Руслан Паддубскі назваўфрагмент з Калініным у эфіры каналу «чыстай неахайнасцю журналіста» і паабяцаў ужыць «дысцыплінарныя меры».

Нагадаем, скандал разгарэўся пасля таго, як у эфір трапіла відэа, дзе віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін падчас адкрыцця выставы tibo-2016, адказваючы на пытанні журналістаў, вымавіў мала зразумелы набор словаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео