BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Двум затрыманым раварыстам пагражае да 6 год зняволення

02.05.2016
Двум затрыманым раварыстам пагражае да 6 год зняволення
Леташняя акцыя svaboda.org
Раварыстам з Мінску Станіславу Канавалаву і Дзмітрыю Паліенку будзе пагражаць да 6 год зняволення за хуліганства, калі іх справы дойдуць да суда.

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», у мінскай гарадской міліцыі на двух удзельнікаў роварнай акцыі «Крытычная маса», якая праходзіла ў Мінску 29 красавіка і была спыненая міліцыяй, заведзеныя крымінальныя справы паводле 2 часткі 339 артыкулу Крымінальнага кодэксу. Гэта артыкул пра аказанне супраціву супрацоўніку міліцыі, які спыняе хуліганства.

Раніцай 2 траўня ў мінскай гарадской міліцыі інфармацыю пра завядзеньне крымінальных спраў на Станіслава Канавалава і Дзмітрыя Паліенку не пацвердзілі, але і не абверглі, піша "Радыё Свабода".

«Звесткі ёсць, але іх трэба яшчэ ўзгадніць», — сказаў кіраўнік прэс-службы ГУУС Мінска Аляксандар Ластоўскі.

29 красавіка ў Мінску былі затрыманыя больш за 10 раварыстаў, якія сабраліся на акцыю «Крытычная маса» з мэтай прадэманстраваць уладам недахопы роварнага руху па вуліцах гораду. Паводле затрыманых раварыстаў, з імі абыходзіліся вельмі жорстка, у тым ліку збівалі. Большасць затрыманых адпусцілі, але Станіслава Канавалава і Дзмітрыя Паліенку пакінулі ў пастарунку.

Па звестках «Вясны», 30 красавіка ў кватэры раварыста Станіслава Канавалава адбыўся ператрус, у яго забралі цвёрды дыск кампутара. Тады ж стала вядома пра пагрозу завядзення на раварыста крымінальнай справы за хуліганства.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео