BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Данскі атаман: "У Горадні 70 % насельніцтва – расейцы"

02.05.2016
Данскі атаман: "У Горадні 70 % насельніцтва – расейцы"
У горадзе над Нёмнам адбыўся фестываль славянскіх адзінаборстваў – з казакамі, нагайкамі ды георгіеўскімі стужкамі.

«XVI фэст славянскіх адзінаборстваў» сабраў сваіх прыхільнікаў пахмурай нядзеляй ля кургана славы. У параўнанні з маштабамі мінулага году было зусім нешматлюдна: на пачатку ўдзельнікаў было ў некалькі разоў больш за гледачоў.

Падчас урачыстага ўскладання кветак перад пашыхтаванымі ўдзельнікамі – казакамі, рыцарамі ў шатландскіх кілтах, аматарамі страйкболу – выступілі арганізатары.

Прадстаўніца фонду «Россотрудничество» Алена Маслова, напрыклад, некалькі разоў заклікала памятаць, што ў вайне перамог менавіта Савецкі Саюз і «савецкі народ». А вось начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкаму Аляксандр Вярсоцкі мала таго, што выступіў па-беларуску, дык яшчэ і вайну падкрэслена назваў «Другой Сусветнай», перадае "Белсат".

Кампанія ўдзельнікаў фэсту, як заўжды, вельмі стракатая: гэта і рыцарскія клубы, і рэканструктары шатландскай сярэднявечнай пяхоты, і казакі розных гатункаў (гарадзенскія, бабруйскія, цвярскія…), і вайскова-патрыятычныямоладзевыя арганізацыі, і аматары страйкболу. Кожны па чарзе паказваў сваё мастацтва: фехтаванне, джыгітоўку або «вызваленне закладніка» ды «вынас параненых».

Менш за ўсё ўпісваліся ў канцэпцыю «славянскіх адзінаборстваў» прадстаўнікі «РуМолу» – прарасейскай арганізацыі «Русь Молодая», якая ўсе апошнія гады каардынуе ў краіне раздачу георгіеўскіх стужак ды расейскіх сцяжкоў.

На пачатку фэсту тры хлопцы ў чырвоных майках маршыравалі разам з усімі, пасля раздавалі стужкі, а каля сцэны стаяў іх банэр. Неўзабаве, аднак, усё знікла: і хлопцы, і стужкі, і банэр… Кажуць, папярэдне да іх падыходзілі і нешта тлумачылі арганізатары.

Пры ўсёй адыёзнасці фэсту, сёлета не было імперскіх сцягоў ды і раздача стужак скончылася падазрона хутка. На словах большасць казакоў з’яўляюцца прыхільнікамі беларускай дзяржаўнасці, абаронцамі айчыны. Маўляў, у казака няма нацыянальнасці, ён бароніць краіну, у якой жыве.

Але калі капнуць глыбей, пацікавіцца, што ён пра гэтую краіну ведае і думае – можа стаць жахліва. Напрыклад, казак Міхаіл Іванавіч, які прадставіўся атаманам Усевялікага войска данскога (пасольскі курэнь у Горадні), падзяліўся з журналістамі такімі адкравеннямі:

– Горадня – спрадвечны славянскі горад. Тут 80 % праваслаўныя, 70 % расейцы. Расейцы нават па пашпарце! Вазьміце ўсё кіраўніцтва гораду на той час (савецкі – рэд.), любога інжынера, любога спецыяліста, хто ў Горадні працаваў, усе прыезджыя з Расеі, дзеці афіцэраў, якія тут служылі. Няўжо вы думаеце, што іх дзеці, якія тут нарадзіліся, ужо не расейцы?

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео