BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Святлана Алексіевіч прыехала ў Літву без візы, але на дыпламатычнай машыне

01.05.2016
Святлана Алексіевіч прыехала ў Літву без візы, але на дыпламатычнай машыне
Лаўрэатка Нобелеўскай прэмii ў галіне літаратуры Святлана Алексiевiч прыехала ў Лiтву з Мінску і наведала Панявежыс, дзе мясцовыя акцёры адыгралі спектакль «Чарнобыльская малiтва».

У пятнiцу нобелеўская лаўрэатка, якую чакалi у Вiльнi, ня выйшла з цягнiка. Кiраўнiк Панявескага драматычнага тэатру імя Юозаса Мiльтiнiса, якi чакаў яе, літаральна аслупянеў, бо ня быў папярэджаны, што Святлана Алексiевiч не прыедзе, паведамляе Служба навінаў Літоўскай тэлевізіі.

Яна была запрошаная на прэм’еру спектаклю, пастаўленага паводле яе кнiгi «Чарнобыльская малiтва», i на дыскусiю з гледачамi.

Калi высветлiлася, што пiсьменнiца не паспела падаць дакументы на вiзу, на просьбу мiнiстра замежных справаў Літвы Лінаса Лінкявічуса яе прывезлi з Мінску ў Панявежыс на машыне лiтоўскай амбасады ў Беларусi, паведамляе «Радыё Свабода».

Ужо ў Панявежысе яна расказала, што яе жыццё змянiлася пасля атрымання прэмii — цяпер яна шмат падарожнiчае, дае iнтэрвію, а часу пiсаць новую кнiгу пра каханне застаецца мала.

«Шалёны рытм. Не магу нiводнага слова спакойна вымавiць, пра нешта прагаворышся ў самалёце або сябру скажаш — а заўтра ўжо чытаеш у газетах», — сказала нобелеўская лаўрэатка.

Пiсьменнiца сказала, што яна ездзiць не на ўсе прэм’еры, пастаўленыя паводле яе твораў, але ад запрашэння ў Панявежыс не магла адмовiцца.

«У студэнцкія часы ўсе гаварылі пра Панявежыс, пра тэатр, пра актора Баніёнiса, таму i згадзiлася. Назва Панявежыс мела чароўны уплыў на маё рашэнне», — прызналася Святлана Алексiевiч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео