BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Начныя ваўкі» прыбылі ў Мінск — актывісты БРСМ сустракалі іх з кветкамі

30.04.2016
«Начныя ваўкі» прыбылі ў Мінск — актывісты БРСМ сустракалі іх з кветкамі
svaboda.org
Калона «Начных ваўкоў» у складзе прыкладна 50 матацыклістаў прыехала да Кургана Cлавы ў Мінску.

Да матацыклаў былі прымацаваныя сцягі Расіі, СССР і сімволіка «Начных ваўкоў». На некалькіх матацыклах бачныя сцягі Рэспублікі Беларусь. Узначальвае калону Аляксандар Залдастанаў — прыяцель прэзідэнта Расіі Уладзімера Пуціна і заснавальнік байк-клубу. Сустракалі іх каля 20 актывістаў БРСМ са сцягамі і кветкамі, паведамляе "Радыё Свабода".

Байкеры ўсклалі кветкі да Кургана Cлавы і зладзілі імправізаваны мітынг-рэквіем. Залдастанаў выступіў з прамовай, заявіў, што 9 траўня — святая для ўсіх дата, і яны хочуць сустрэць яе на месцы капітуляцыі нацысцкай Нямеччыны. Пасля прамовы пачалося калектыўнае фатаграфаванне. Далей байкеры плануюць ехаць да мемарыялу ў Хатыні.

Прадстаўнікі байкерскага клубу «Начныя ваўкі» збіраюцца правесці мотапрабег да Берліну, іх і маршрут ляжыць праз Беларусь. Раніцай 1 траўня яны правядуць прэс-канфэрэнцыю ў Берасці ў консульстве Расіі. Пасля гэтага яны збіраюцца разам паехаць да памежнага пераходу «Варшаўскі мост». Летась іх маршрут на гэтым і спыніўся. Сёлета таксама могуць узьнікнуць цяжкасці, бо Польшча ўжо абвясціла, што не збіраецца прапускаць расійскіх байкераў на сваю тэрыторыю.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео