BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску працягваюць судзіць грамадскіх актывістаў

26.04.2016
У Мінску працягваюць судзіць грамадскіх актывістаў
Суддзя Вікторыя Шабуня, архіўнае фота Радыё Свабода
26 красавіка ў Цэнтральным судзе Мінска прайшлі працэсы над моладзевымі актывістамі Змітром Паліенкам і Вячаславам Касінеравым.

На Змітра Паліенку быў складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце супраць аб’яднання з Расіяй, які прайшоў 2 красавіка каля амбасады гэтай краіны, перадае Радыё Свабода.

На пікеце малады чалавек быў у масцы, але сведкі-міліцыянты заявілі суду, што пазналі актывіста і ідэнтыфікавалі яго асобу паводле адмысловай базы фатаздымкаў. Суддзя Міхаіл Хома аштрафаваў Змітра Паліенку, які ў суд не з'явіўся, на 20 базавых велічынь (4 200 000 беларускіх рублёў).

Актывіста Вячаслава Касінерава судзілі за тое, што ён 8 красавіка каля будынка Следчага камітэту на вуліцы Сапёраў у Мінску вывесіў банэр «Рукі прэч ад антыфашыстаў».

Вячаславаў Касінераў быў затрыманы міліцыянтам Уладзімірам Боханам, які, паводле ягоных слоў, «проста праязджаў побач». Паводле сведкі гэта было а 18.15 вечара. Але ў пратаколе, які склаў супрацоўнік Цэнтральнага РУУС Дзяніс Прэсняк, пазначана, што правапарушэнне адбывалася а 18.50.

«Суд не можа разглядаць справу, у якой не высветлены час правапарушэння, і мусіць адправіць матэрыялы справы на дапрацоўку», — зазначыла суддзя Вікторыя Шабуня.

Вячаслаў Касінераў не хаваў у судзе, што правёў акцыю каля Следчага камітэту з мэтай салідарнасці са сваімі сябрамі-антыфашыстамі.

«Следчы камітэт яўна пераследуе антыфашыстаў Валавіка, Бойку і Цэхановіча паводле палітычных прычын. Іх ужо другі месяц трымаюць на Валадарцы, мы спрабуем ім дапамагаць, чым можам. У Вадзіма Бойкі бацькі інваліды, у Іллі Валавіка за гэты час нарадзіўся сын. Справа іх двухгадовай даўніны, там страты былі на 280 тысяч, іх даўно кампенсавалі, але прыйшоў загад пераследаваць „левых“, вось за іх і ўзяліся», — распавёў пасля суда Вячаслаў Касінераў.

Сам Вячаслаў Касінераў вядомы як «графіціст», які быў аштрафаваны паводле крымінальнай справы аб намаляванні лозунгаў «Беларусь мусіць быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео