BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Леанід Каліценя: Трэба спыніць дзяржаўнае фінансаванне кіно

22.04.2016
Леанід Каліценя: Трэба спыніць дзяржаўнае фінансаванне кіно
Чаму беларуская кінаіндустрыя несучасная і што рабіць, каб наша кіно выйшла на новы ўзровень?

Тыдзень таму праходзіў Віленскі міжнародны кінафестываль, у якім удзельнічалі краіны Усходняга партнёрства і Балтыі. У тым ліку і Беларусь, якая паказала сябе вельмі дастойна на фоне суседніх краін. Нават праграма Industry Screenings гэтата фестывалю адкрылася з паказу беларускай стужкі “Граф у апельсінах”, выпушчанай летась пры дапамозе краўдфандынгу.

– Фестываль праходзіць ужо 21 год, і ён даволі маштабны. Але адметнасць у тым, што гэта прыватны фестываль. І ён зводзіцца не проста да паказаў, чырвоных дарожак і фуршэтаў. У ім ёсць частка industry, дзе яшчэ не завершаныя фільмы шукаюць сродкі і спосабы для завяршэння і продажу, i праходзяць майстар-класы зорак сусветнага кіно – падзяліўся ўражаннямі са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” кінапрадзюсар Леанід Каліценя.

Апроч “Графа ў апельсінах” Улады Сяньковай міжнароднай аўдыторыі былі прадстаўлены яшчэ два дэбютных фільма з Беларусі: “Дэбют” рэжысёра Анастасіі Мірашнічэнкі і прадзюсара Вольгі Чайкоўскай, і “Дарога дадому” рэжысёра і прадзюсара Aрцёма Лобача. Першы з іх – пра тэатр, створаны пры турме ў Гомелі, дзе за цяжкія злачынствы адбываюць пакаранне жанчыны.

– Вядучы пітчынгу Michael Gubbins сказаў: “Гэта фантастычная ідэя, фантастычныя здымкі, фантастычная праца! Я ўпэўнены, што фільм чакае поспех!”.

Стужка Арцёма Лобача распавядае пра тое, як украінскія падзеі падзялілі адну сям’ю з Крыма на тры варожыя лагеры.

– Фільм з такой жа ідэяй рабіў расійскі дакументаліст Віталь Манскі. Гэта значыць, канцэпцыі, якія прапануюць беларусы, абсалютна сучасныя, яны ў трэндзе. То бок, наша кіно існуе не толькі для ўнутранага спажывання, яно і на знешнім рынку выглядае цалкам нармальна.

Леанід Каліценя адзначае, што рост рэгіянальнага прыбалтыйскага кіно пачаўся каля трох гадоў таму, колькасць прадукту кінавытворчасці была такой жа, як і ў нас – тры-чатыры карціны ў год. А летась толькі ў Літве было ўжо 11 паўнаметражных прэм’ер. І гэтая хваля захапіла і Беларусь: калі летась на краўдфандынгу быў адзін кінапраект, то сёлета за тры месяцы з’явіліся тры фільма.

– Мы можам наракаць, што беларусы адстаюць па колькасці прэм’ер на год, але мы за год-два можам іх дагнаць. Але тыя ж літоўцы, латышы ці эстонцы атрымліваюць централізавана грошы на кінавытворчасць не ад Еўрасаюза і не ад мясцовага ўраду. Гэта сумесь прыватных укладанняў, сродкаў культурных цэнтраў, со-прадакшна і крыху – нацыянальнага ўраду і ЕС. Няма праектаў ад адзіночак. Сучасны фільм здымаецца, як пірог, грошы на кавалкі для якога бяруць у розных крыніцах. І беларусам у найбліжэйшы час варта засвоіць такую сумесную вытворчасць.

Конкурсныя заяўкі ад такіх фільмаў разглядаюцца празрыста, і ў гэтым працэсе ўдзельнічаюць усе фундатары. І цяперашнія спробы рабіць беларускае кіно цэнтралізавана, без прыцягнення ўсёй інфраструктуры, на думку прадзюсара, не тое што асуджаны на правал, яны проста несучасныя.

– У нас нейкая незразумелая камісія па незразумелых крытэрах выносіць незразумелыя рашэнні, і лёс фільма ад гэтага таксама становіцца незразумелым, як у выпадку з “Мы, браты”, ці як там ён ужо называецца. Невялікія краіны з маленькай кінавытворчасцю не робяць сусветныя праекты на мільёны, нават калі яны ў іх ёсць.

Леанід Каліценя прапануе беларускім кінавытворцам карыстацца рэгіянальнымі магчымасцямі, працаваць сумесна з суседнімі краінамі, пры гэтым дзяржава можа нават не ўдзельнічаць. Так напрыклад Ізраільскае кіно стала сусветна знаёмым за кош малабюджетных карцін зробленых без дзяпжпадтрымкі

Katriel Schory - недзяржаўны фонд ізраільскага кіно IFF падтрымау 230  малабюджэтных карцін незнакамітых рэжысэрау і прадзюсараў. Так з’явілася аснова «рэнэсансу» ізраільскага кінематографа.

– Я думаю, трэба ўвесці мараторый на дзяржаўнае фінансаванне кіно, паколькі структура дзяржаўнага размеркавання фінансаў і адбору цёмная і незразумелая, яе лепей зусім закрыць на тры-чатыры гады. За гэты час стане зразумела, ці выб’юцца нейкія рэжысёры з агульнай масы калі Таксама варта спрасціць працэдуру атрымання грошай з-за мяжы на кінавытворчасць. Бо цяпер усе гранты падлягаюць рэгістрацыі. Але беларускае кіно можа само на сабе зарабіць, у яго для гэтага ёсць усё, – мяркуе Леанід Каліценя.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео