BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Томас Бон: Мой любімы раён у Мінску – пасёлак Трактарнага завода

20.04.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Томас Бон: Мой любімы раён у Мінску – пасёлак Трактарнага завода
Ежедневник
Нямецкі гісторык прэзентаваў кнігу на беларускай мове пра пасляваенны Мінск і распавёў, як бараніў ад зносу Трактарагорад.

Кніга Томаса Бона “Мінскі феномен”, прысвечаная гарадскому планаванню і ўрбанізацыі ў СССР пасля 1945 года, была напісана на нямецкай мове, пасля выйшла на рускай і нарэшце праз шмат гадоў – па-беларуску. Днямі аўтар прэзентаваў яе ў сталічнай кнігарні “Логвінаў”.

– “Мінскі феномен” – гэта выказванне беларускага географа Спартака Польскага. Ён упершыню заўважыў, што рост гораду ў 1960-я гады тут быў унікальны ў параўнанні з іншымі раёнамі Савецкага Саюза, – распавёў гісторык Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”

Апроч гэтага для Томаса Бона быў цікавым той факт, што цэнтр Мінска падобны на арыгінальны сацыялістычны горад у плане неакласіцыстычнай архітэктуры, якая насамрэч не належыць беларускай традыцыі, “гэта горад з царскай Расіі”.

Томас Бон – прафесар гісторыі Усходняй Еўропы (універсітэт імя Юстуса Лібіга). Працаваць над кнігай пра Мінск ён пачаў яшчэ ў 1997 годзе, а ў 2004 абараніў дысертацыю ў Енскім універсітэце па тэме “Мінскі феномен. Планіроўка гарадоў і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля Другой сусветнай вайны”.  

У кнізе на багатым архіўным матэрыяле разглядаецца гарадское планаванне і архітэктура, урбанізацыя і міграцыя, а таксама жыллёвыя пытанні і штодзённае жыццё горада. Аўтар супастаўляе жаданае і сапраўднае савецкай сістэмы.

Навуковым рэдактарам кнігі выступіў гісторык Генадзь Сагановіч, які прызнаўся, што кніга зрабіла на яго моцнае ўражанне.

– Гэта не шараговая кніга, а даследаванне па вышэйшых еўрапейскіх стандартах, – адзначыў ён.

Аўтар не хавае, што робіць выклік беларускім гісторыкам, гатовы спрачацца з імі ці, прынамсі, даць ім штуршок да новых падыходаў у вывучэнні гісторыі сталіцы.

– Галоўная думка кнігі – разбурыць вобраз савецкага героя, – заявіў Томас Бон. – Я заўсёды спрачаюся са сваім сябрам Кузьмой (Кузьмой Козакам, гісторыкам, кіраўніком Гістарычнай майстэрні Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ёханэса Рау, які  вёў прэзентацыю. – ЕўраБеларусь.), што я вельмі крытычна стаўлюся да гістарычнай спадчыны Беларусі. Гэта залежыць, часам, толькі ад таго, што я люблю іронію.

 Аўтар адзначыў, што ў рускім выданні кнігі прысутнічае пэўная самацэнзура, таму ў кнізе на беларускай мове можна знайсці рэчы, якіх няма ў рускамоўнай.

Наш горад стаў мілітарызаваным пасля вайны. Прамы шырокі праспект – каб у выпадку нападзення па ім маглі праехаць абарончыя танкі… У першую чаргу гэты праспект, як і ўся цэнтральная частка Мінска, і ёсць той самы ідэальны “горад Сонца”, пра які пісаў мастак, літаратар Артур Клінаў. І кніга Томаса Бона ў гэтым сэнсе толькі падмацоўае твор Клінава.

– Мінск – горад унікальны, Еўропа яшчэ толькі пачынае раскрываць яго для сябе. Толькі ў Мінску ідэальны горад быў рэалізаваны цэльным праектам, а не фрагментарна, як у той жа Маскве. Іншая справа, што мы гэтую ўнікальнасць ніяк не можам канвертаваць: горад Сонца без турыстаў, – зазначыў Артур Клінаў.

Мастацтвазнаўца і карэнны мінчук Сяргей Харэўскі звярнуў увагу на яшчэ адзін аспект кнігі нямецкага гісторыка, а менавіта на гісторыю рэзістанса нашага гораду.

– Ёсць такі стэрэатып, што ніхто не супраціўляўся знішчэнню горада, ніхто не павышаў голас. Але Томас у сваёй кнізе прыводзіць канкрэтныя прыклады, канкрэтныя імёны, хто бараніў наш горад. Гэта і Лявон Баразна, і Зянон Пазняк. І ўказвае даты, лісты, якія пісалі, – калі, куды, хто...

Цікава, што ў нямецкім варыянце кніга Томаса Бона пачынаецца са словаў Бертольда Брэхта: “Мінск – адзін з самых сумных гарадоў свету”. Праз шмат гадоў беларускі варыянт распачынае выказванне самога аўтара: “Мінск – адзін з самых фантастычных гарадоў свету”.

Сапраўды, ва ўспрыняцці нашага гораду Томасам Бонам за гэтыя гады адбыліся фантастычныя змены. Напрыклад, прафесар прызнаўся, што калі ўпершыню ехаў у Беларусь, крыху баяўся Чарнобыля. А на мінулым тыдні ён ужо ўдзельнічаў у канферэнцыі, арганізаванай Беларускім архівам вуснай гісторыі і Лятучым універсітэтам, прысвечанай 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яго ўразіла, як адкрыта і свабодна адбывалася абмеркаванне катастрофы. Цікава таксама, што летась нямецкі гісторык падтрымаў грамадскую кампанію па захаванні пасёлка Трактарнага завода.

– Маё любімае месца ў Мінску – жылы раён Трактарнага завода. Каб выратаваць гэты раён, я нават пісаў скаргу ў выканкам, і атрымаў адказ, што не трэба хвалявацца, – павесяліў слухачоў прафесар.

Аўтар кнігі адзначыў, што з канца мінулага стагоддзя ў Мінску шмат чаго змянілася да лепшага, з’явіліся свабодныя прасторы кшталту галерэі “Ў” ці ЦЭХа – гэта прыкмета грамадзянскай супольнасці. Але ж да сёй пары горад застаецца штучным, хоць Томасу Бону падабаюцца намаганні гістарызаваць яго, напрыклад, пры дапамозе ратушы. Увогуле ж для замежніка тут шмат супярэчнасцяў.

Тыя, хто не паспеў трапіць на прэзентацыю беларускамоўнай кнігі Томаса Бона, могуць зрабіць гэта сёння а 16 гадзіне ў Гістарычнай майстэрні.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео