BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праваабаронца з Салігорску спрабуе адстаяць свае правы ў ААН

17.04.2016
Праваабаронца з Салігорску спрабуе адстаяць свае правы ў ААН
spring96.org
Праваабаронца Леанід Мархотка наікіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН контраргументы на каментар урада па сваёй справе.

Салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН контраргументы на каментар беларускага ўрада па яго скарзе аб парушэнні права на свабоду мірных сходаў і свабоднае выказванне свайго меркавання.

У снежні 2014 года намеснік старшыні па ідэалагічнай працы Салігорскага райвыканкаму Мікалай Маскевіч забараніў мясцовым прадстаўнікам Беларускага Хельсінскага Камітэту правядзенне на Цэнтральнай плошчы гораду пікета, прымеркаванага да міжнароднага Дня правоў чалавека. Аднаўлення сваіх правоў спадар Мархотка спрабаваў дамагчыся ў судзе Салігорскага раёна і Мінскім абласным судзе, пасля чаго накараваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

- У сваім каментары па маёй скарзе Урад Беларусі працягвае сцвярджаць, што забарона пікета, прывсечанага міжнароднаму Дню правоў чалавека, адпавядала нацыянальнаму заканадаўству і, маўляў, таму аніякага парушэння права на мірныя сходы не было. Аднак раней Камітэт, напрыклад, у справе Васілія Палякова з Гомеля ўжо адзначаў, што палажэнні нацыянальнага заканадаўства ўключаюць надзвычай цяжкія патрабаванні кшталту небаходнасці заручыцца трыма асобнымі пісьмовымі абавязацельствамі з боку трох розных адміністрацыйных органаў, што робіць права на масавае мерапрыемства ілюзорным, - кажа Леанід Мархотка. - У справе нашага суайчынніка Уладзіміра Сякеркі Камітэт нагадваў, што дзяржава мусіць кіравацца мэтай садзейнічання ажыццяўленню дадзенага права, замест таго, каб імкнуцца залішне або непамерна абмежаваць яго. Нацыянальная ж судовая сістэма Рэспублікі Беларусь не змагла абгрунтаваць, для дасягнення якіх мэтаў уведзены абмежаванні на маё права на свабоду выказвання меркавання і правядзенне мірнага сходу.

Адносна аргументаў беларускага ўрада аб непрымальнасці скрагі для разгляду ў Камітэце па правах чалавека ААН праваабароцна Леанід Мархотка заявіў наступнае:

- У адпаведнасці са стандартамі Камітэта, сродкі прававой абароны павінны быць не толькі даступнымі, але і эфектыўнымі, то бок здольнымі прадставіць заяўніку кампенсацыю нанесенай шкоды і даць разумныя шанцы на поспех. Камітэт неаднаразова падкрэсліваў, што распаўсюджаны ў краінах былога СССР перагляд у парадку нагляду, на які ў сваім каментары спасылаецца беларускі ўрад, не прызнаецца Камітэтам у якасці эфектыўнага сродка прававой абароны. Прыведзеная ўрадам статыстыка аб задаволеных у парадку нагляду пратэстах таксама не можа быць абаснаванай, бо не адлюстроўвае колькасць пратэстаў па справах, звязаных з рэалізацыяй грамадзянамі права на мірныя сходы.

Свой каментар з гэтымі ды іншымі аргументы Леанід Мархотка ўжо накіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН. Праваабаронца спадзяецца, што ўрэшце яго скарга будзе прынята Камітэтам для разгляду, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео