BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Памёр Вітаўт Мартыненка

17.04.2016
Памёр Вітаўт Мартыненка
ultra-music.com
Яму было 56 гадоў, ён адышоў пасля шматгадовага змагання з цукровым дыябетам.

Як паведаміў Свабодзе Анатоль Мяльгуй, яго сябра і калега памёр сёння, 17 красавіка. У Вітаўта Мартыненкі засталася 25-гадовая дачка Альдона.

«Вельмі цяжка ўсведамляць, што няма чалавека, з якім я сябрую ўжо больш за 30 год... Найперш Вітаўта ведаюць як выдатнага музычнага крытыка, але ён таксама таленавіты журналіст і паэт, які пісаў вершы для беларускіх гуртоў. Гэта быў вельмі крэатыўны чалавек, які ставіў перад сабой вельмі розныя задачы. Напрыклад, ён адстойваў, каб у беларускай мовы адрознівалася напісанне выбухнога і фрыкатыўнага „г“. А яго марай было ўвядзенне асобных літар для абазначэння гукаў „дж“ і „дз“. Але гэта, відаць, так і застанецца яго марай.

Сышоў сапраўдны архіварыюс беларускай незалежнай музыкі. Пасля яго застаўся вялізны архіў артыкулаў як яго аўтарства, так і іншых музычных крытыкаў — ён усё гэта збіраў. Таксама ў яго грунтоўная калекцыя вінілаў. Шкада, калі гэта прападзе. Гэта ўнікальны здабытак у беларускай музычнай культуры», — сказаў Анатоль Мяльгуй.

Вітаўт Мартыненка нарадзіўся 29 верасня 1959 года ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт журналістыкі.

З 1983 да 1994 працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара моладзевай газеты «Чырвоная змена», рэдагаваў музычную рубрыку «Мелодыя» (з 1986 — «Нотны аркуш»). З 1989 да 1995 быў карэспандэнтам мюнхенскай рэдакцыі радыё «Свабода», арганізаваў там і праводзіў беларускі музычны хіт-парад. З 1994 да 1997 працаваў намеснікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Кинонеделя Минска».

У 1985 разам з сябрам і музычным крытыкам Анатолем Мяльгуем быў сярод стваральнікаў незалежнага музычнага рок-клуба «Няміга», які ў 1987-м стаў калектыўным сябрам каардынацыйнай рады моладзевых нефармальных суполак. У канцы 1980-х — удзельнік «Талакі», «Тутэйшых».

У 1988 стварыў у камсамольскай газеце «Чырвоная змена» адну з першых груп падтрымкі БНФ.

Аўтар музыказнаўчых кніг «Праз рок-прызму» (1989, New York, разам з А. Мяльгуем), «222 альбомы беларускага року і не толькі» (2006, Мінск, разам з А. Мяльгуем), «Rock on-line» (2010, Мінск).

Выдаў таксама ў сваёй рэдакцыі з прадмовай і каментарамі беларускі пераклад раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vadis» (2002) і асобным выданнем поўны тэкст названай прадмовы — «Свой сярод чужых (кантэксты, гістарычныя і лінгвістычныя асаблівасці беларускага перакладу ксяндза П. Татарыновіча)» (2003).

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео