BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Журналіст у судзе завязаў сабе рот павязкай

16.04.2016
Журналіст у судзе завязаў сабе рот павязкай
Радыё Свабода
Суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Аляксей Піскуноў аштрафаваў 15 красавіка гомельскіх журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Ларысу Шчыракову — кожнага на 35 базавых велічыняў (7350 тысяч).

Яны зноў прызнаныя вінаватымі ў вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі ў беларускім МЗС, перадае Радыё Свабода.

Сюжэт быў паказаны ў эфіры спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат» у лютым. У ім гаварылася пра наведванне Гомеля прадстаўніком Управы вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у Беларусі Жан-Івам Бушардзі. На сустрэчы ў абласным таварыстве Чырвонага крыжа закраналася й праблема ўкраінскіх уцекачоў. Таму ў судзе сведкай выступала кіраўніца рэгіянальнай структуры Чырвонага крыжа Ала Смаляк, якую апытвалі міліцыянты, складаючы адміністрацыйны пратакол.

На пачатку пасяджэння фрылансер Кастусь Жукоўскі на знак пратэсту надзеў на рот павязку і адмовіўся даваць тлумачэнні ды адказваць на пытанні суддзі. Бо суддзя Піскуноў не задаволіў хадайніцтваў Жукоўскага, каб ягоныя інтарэсы як чальца ГА «БАЖ» падчас разгляду справы прадстаўляў сябра арганізацыі, юрыст Леанід Судаленка.

Таксама суддзя не дазволіў журналісту скарыстацца паслугамі бясплатнага дзяржаўнага адваката, бо ў адміністратыўных справах такое права падсуднаму ня дадзена. А найманага адваката Жукоўскі не можа аплаціць з-за свайго матэрыяльнага становішча і прысуджаных ужо яму шматмільённых штрафаў.

«Я напісаў у Фэйсбуку, што наагул зашыю ў судзе род іголкаю з ніткаю, але не рабіў гэтага, каб мяне гвалтам не накіравалі на экспертызу ў вар’ятню. Суду ў Беларусі няма, а ёсць судзілішча. Загадалі міліцыі скласці пратакол, а суддзі аштрафаваць — яны тое й робяць», — тлумачыць фрылансер.

Ларыса Шчыракова падчас судовага разбору зрабіла адвод суддзю Піскунову, бо той адмовіўся выклікаць у суд украінскіх уцекачоў — сведак таго, што інтэрв'ю ў іх, паказанага на «Белсаце», яна не брала. Не задаволіў суддзя й хадайніцтва, каб у суд выклікалі маёра міліцыі Цэнтральнага РАУС Шукеля, які складаў пратакол, а таксама супрацоўніка УУС Гомельскага аблвыканкаму Лазоўскага, які маніторыў перадачы «Белсату». Шукель і Лазоўскі павінны былі патлумачыць, на падставе якіх відэакадраў зроблена выснова, што ў выпуску «Белсату» скарыстаныя відэаздымкі Шчыраковай. Аднак суддзя адхіліў адвод.

«Ніводнага майго кадра ў відэасюжэце няма. Я здымала сустрэчу Жана-Іва Бушардзі для сайту „Вясна-96“, але па неасцярожнасьці наагул выдаліла відэаздымкі. Мяне разам з Жукоўскім судзілі, праўдападобна, за тое, што я была з відэакамэрай. У судзе нават Ала Смаляк пацвердзіла, што інтэрв'ю ў яе я не брала. Больш за тое, я сама відаць у кадры. Пакаранне штрафам не толькі не мае здаровага глузду, але паказвае, якое бязмежнае беззаконне творыцца ў краіне».

Сёлета фрылансера Кастуся Жукоўскага ўжо сёмы раз пакаралі штрафам за супрацу з «Белсатам», у Ларысы Шчыраковай — гэта штраф чацвёрты. Агулам сума штрафаў двум фрылансерам за мінулы й сёлетні гады перавысіла 100 мільёнаў рублёў.

Юрыст і праваабаронца Леанід Судаленка, які прысутнічаў на судзе, лічыць, што варта пачынаць грамадскую кампанію супраць пераследу ў рэгіёне незалежных журналістаў і ўціску свабоды слова.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео